Экспазіцыі "Адзінай памяці верныя"

Апублiкавана: 18 верасня 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 22 верасня адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Адзінай памяці верныя", прысвечанай 80-й гадавіне пачатку вызвалення Беларусі (23 верасня 1943 г.).

Асновай для стварэння выставы з'яўляюцца матэрыялы фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотадакументальныя матэрыялы, граматы, лісты з фронту, зброя, асабістыя рэчы ўдзельнікаў баёў за Беларусь.

Праект даступны да 26 лістапада.