Выстава "Да Беларусi з любоўю i пяшчотай"

Напярэдадні Дня беларускага адзінства ў Палацы Незалежнасці адкрылася выстава "Да Беларусi з любоўю i пяшчотай".

На выставе прадстаўлены работы мэтра беларускага пейзажа Мікалая Ісаёнка, мастака і педагога, прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганны Конанавай і маладога мастака Ганны Садоўскай.

 

Адкрыццё выставы суправаджалася музычнай праграмай з удзелам таленавітых маладых выканаўцаў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі.

У якасці гасцей на мерапрыемства запрошаны работнікі культуры, якія ў 2022 годзе адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, прэміямі, удастоены звання "Чалавек года", прадстаўнікі таленавітай моладзі.

Фота Ульяна КАСЦЮНІНА