Жамчужына Магілёўшчыны – Палац Булгакаў у аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна 23 верасня сустракаў гасцей рэгіянальнага свята "Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах".
Народная творчасць на тэматычнай пляцоўцы прадставіла больш за 20 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Бабруйска, Магілёва, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Магілёўскага, Асіповіцкага раёнаў.
На выставе майстры прапанавалі разнастайныя напрамкі народнай творчасці, сапраўдныя творы мастацтва: гэта вырабы з саломкі, лозапляценне, кераміку, тэкстыльную ляльку і іншае. Майстры таксама праводзяць майстар-класы па сваіх напрамках.
Крысціна БАШАРЫМАВА,
вядучы рэдактар УК "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР"