IV Рэгіянальны пленэр майстроў саломапляцення

21 і 22 верасня гасцінная Чэрыкаўшчына вітала ўдзельнікаў IV Рэгіянальнага пленэру майстроў саломапляцення. Ён з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену вопытам работы яго ўдзельнікаў па захаванні і развіцці гэтага віду народнай творчасці, сродкам павышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Сёлета тэмай мерапрыемства стала “Залатая скарбонка казак”.

Урачыстае адкрыццё чацвёртага рэгіянальнага пленэру майстроў саломапляцення адбылося ў раённым Доме культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел майстры Слаўгарадскага, Дрыбінскага і Чэрыкаўскага раёнаў. Для прысутных была прадэманстравана харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні ўдзельнікаў аб’яднання аматараў народнага танца “Прыгажосць”.

У фае раённага Дома культуры кожнаму ўдзельніку пленэру было прапанавана напоўніць мяшочак шчасця, прадстаўленымі інгрэдыентамі, якія валодаюць магічнымі ўласцівасцямі.

Затым усе былі запрошаны на прэзентацыю выставы работ удзельнікаў пленэру “Дзівосы беларускай саломкі”, падчас якой, майстры прадставілі непаўторныя і арыгінальныя вырабы з цудоўнага прыроднага матэрыялу, падзяліліся ўражаннямі ад наведвання папярэдніх мерапрыемстваў, а таксама творчымі планамі.

Пасля цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі пленэру пачалі вырабляць з саломкі кампазіцыі “Залатая скарбонка казак”, якія адлюстроўвалі тэму пленэру. Перш чым пачаць працу, загадчык раённага Дома рамёстваў Анастасія Бяляева, прапанавала майстрам паўдзельнічаць у своеасаблівым абрадзе-прысвячэнні на творчасць і паспяховую працу майстроў на пленэры, цэнтральнай фігурай якога стала асцярожная лялька, вырабленая на першым пленэры.

У другі дзень пленэру ўдзельнікі наведалі раённы Дом рамёстваў, дзе пазнаёміліся з ягонай дзейнасцю. Таксама майстры паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні на веданне народных рамёстваў, якую правяла загадчык раённага Дома рамёстваў Анастасія Бяляева.

Пасля наведвання раённага Дома рамёстваў усе ўдзельнікі былі запрошаны ў раённы Дом культуры, дзе адбылася прэзентацыя работ удзельнікаў пленэру майстроў саломапляцення.

На стварэнне сумеснай працы пад назвай “Птушка шчасця” натхніла майстроў Чэрыкаўскага раёна Наталлю Лешку і Ірыну Бяляеву казка А.Якімовіча “Залаты птах”.

Пасля наведвання раённага Дома рамёстваў усе ўдзельнікі былі запытаны ў раённы Дом культуры, дзе адбылася прэзентацыя работ удзельнікаў пленэру майстроў саломапляцення.

На стварэнне сумеснай працы пад назвай “Птушка шчасця” натхніла майстроў Чэрыкаўскага раёна Наталлю Лешку і Ірыну Бяляеву казка А.Якімовіча “Залаты птах”.

Баба-Яга – персанаж загадкавы. Менавіта гэтая загадкавая гераіня многіх беларускіх і рускіх народных казак натхніла майстра са Слаўгарадскага раёна Алену Нахаеву. 

Пшанічны каласок па аднайменнай казцы А.Якімовіча вырабілі майстры Чэрыкаўскага раёна Людміла Лутава і Тамара Лыскавец. 

Аксана АЛЯКСЕЕВА

загадчык сектара эстацыянарнага абслугоўвання насельніцтва РДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”