Выстава "Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай"

Апублiкавана: 28 верасня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) 29 верасня а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай" з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013).

Экспанаванне выставы пройдзе з 30 верасня па 20 лістапада.