Прайшло і засталося ва ўспамінах

Апублiкавана: 29 верасня 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Канцэртная праграма "Ты ў сэрцы маім, Беларусь!" адбылася ў Палацы культуры города Ліды. Удзельнікі IV фестывалю мастацтваў беларусаў свету падаравалі лідскім гледачам часцінку сваей творчасці і душы.

Землякоў, якія жывуць ў Расіі, Рэспубліцы Карэлія, Рэспубліцы Крым, Злучаных Штатах Амерыкі і Латвіі прывітаў народны ансамбль песні і танца "Лідчанка". У сваю чаргу госці дзяліліся талентамі ў песенным, літаратурным і танцавальным напрамках мастацтва.

У рамках праграмы прагучалі выключна творы беларускіх аўтараў, народныя песні. Нашы землякі не забыліся і беларускія народныя танцавальныя кампазіцыі. Як адзначыў начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і вучэбных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Давыдзік, мастацтва аб'ядноўвае, робіць беларусаў, якія жывуць у розных краінах, бліжэй, нягледзячы на межы і адлегласці.

На памяць пра радзіму кожны ўдзельнік праграмы забраў з сабой яскравыя ўспаміны, сувеніры, дыпломы і любоў лідскай аўдыторыі. Записы ў кнізе ганаровых гасцей сведчаць аб прыемных уражаннях беларусаў свету ад знаходжання ў сцянах Палаца культуры горада Ліды.