Апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча

Апублiкавана: 03 кастрычнiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

 У Міністэрстве культуры адбылася апаратная нарада міністра культуры Анатолія Маркевіча з кіраўнікамі ўпраўленняў і аддзелаў ведамства.

На пасяджэнні абмяркоўвалася падрыхтоўка мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня работнікаў культуры і 70-годдзя міністэрства.

 Таксама разглядаліся пытанні аказання дзяржаўнымі ўстановамі культуры паслуг па арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў суб'ектам грамадскага харчавання, гандлю і турызму. 

Акрамя таго, ішла гаворка аб арганізацыі сумесных праектаў па лініі Пастаяннага камітэта Саюзнай Дзяржавы, экранізацыі рамана Мікалая Чаргінца «Аперацыя "Кроў"» і далейшых работ у палацава-паркавым комплексе ў Свяцку Гродзенскага раёна і Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў Слонімскім раёне.