Як разлічыць сабекошт?

Апублiкавана: 05 лiстапада 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

У Прэс-клубе рэдакцыйнавыдавецкай установы “Культура і мастацтва” 25 кастрычніка адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Пастанова № 608: эканамічны складнік у справе арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў”. На пытанні гледачоў трансляцыі адказала начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Крупко. 

Эканамічны складнік правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў рэгламентуецца метадычнымі рэкамендацыямі па калькуляцыі сабекошту паслуг у арганізацыях культуры і ўстановах адукацыі ў сферы культуры, зацверджаным 29 сакавіка 2010 года. Гэты дакумент змяшчае звесткі аб складзе затрат, якія ўключаюцца ў сабекошт паслугі, што мусіць быць аказаная. Да такіх затрат адносіцца сабекошт, які ўключае матэрыялы, паліва, электраэнергію, нематэрыяльныя затраты, працоўныя рэсурсы ў выглядзе заработнай платы і налічэнняў на заработную плату. 

У суму прамых затрат могуць уваходзіць арэнда пляцоўкі для правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, кампенсацыя камунальных паслуг, узнагароджанне ўдзельнікам мерапрыемства або аўтарскія ўзнагароджанні. Таксама існуюць ускосныя затраты, якія размяркоўваюцца для бюджэтных арганізацый у пэўнай прапорцыі ў адпаведнасці з уліковай палітыкай канкрэтнай арганізацыі. Таксама сюды можа ўключацца рэнтабельнасць. 

— На якія нюансы ў пунктах калькуляцыі найперш могуць звярнуць увагу рэвізоры ў выпадку яе некарэктнага складання? 

— Пры складанні калькуляцыі ўсе ўключаныя затраты мусяць быць эканамічна абгрунтаваныя дамовамі, вывучэннем кан’юнктуры рынка альбо іншымі сродкамі, якія могуць патлумачыць, чаму тая ці іншая сума была ўключаная ў калькуляцыю. Што тычыцца ўскосных затрат, у дачыненні да іх патрабуецца выкананне лакальнага нарматыўнага акта, прынятага ў вашай арганізацыі 

— Ці можна закладваць у калькуляцыю аплату працы супрацоўнікаў установы, якія арганізуюць мерапрыемства, ці толькі артыстаў, якія ўдзельнічаюць у ім? 

— Так, калі такую аплату можна разлічыць прамым метадам. Калі не — то ўскосным метадам, у адпаведнасці з уліковай палітыкай арганізацыі. 

— Калі бюджэтная арганізацыя — арганізатар у кафэ, яму трэба пакрываць выдаткі ў бюджэт. Ці можам мы адразу закласці гэта ў каштарыс? 

— У такім выпадку даход, які будзе атрыманы, будзе ўключацца ў выручку і размяркоўвацца ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў № 641 “Аб пазабюджэтных сродках бюджэтных арганізацый” ад 19 ліпеня 2013 года. Складаючы калькуляцыю, неабходна закласці як прамыя і ўскосныя затраты, так і пэўны памер прыбытку. 

— Якім чынам уключаць у калькуляцыю харчаванне артыстаў пры выкананні бытавога райдара? 

— У адпаведнасці з вызначанымі нормамі харчавання ўдзельнікаў пры правядзенні камерцыйных мерапрыемстваў. Гэтая сума ўваходзіць у прамыя затраты. 

— Ці можа адрознівацца папярэдняя калькуляцыя ад канчатковай (выніковай) па факце правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства? 

— Так, можа. Пасля робіцца ўдакладненне — і складаецца фактычная калькуляцыя. Зазвычай гэта робіцца ў межах каштарысных назначэнняў. У каштарысе можа быць зробленая зноска, што дапускаецца пераразмеркаванне сродкаў