Новы год пачынаецца з кіно

Апублiкавана: 10 студзеня 2024 Кiно Кіно Мінск Векапомнае праз кінакадр

Аўтар: Аўтары

Да 100-годдзя беларускага кінематографа і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы зладзілі новы праект "Векапомнае праз кінакадр". А распачынае яго адмысловы нумар газеты “Культура” (№1 ад 5 студзеня 2024 г.). 

Незлічоныя подзвігі ў імя свабоды. Невыносныя здзекі захопнікаў. Мільёны страчаных жыццяў... Такі адбітак пакінула Вялікая Айчынная вайна ў лёсе нашага народа. Натуральна, тэма ліхалецця стала вядучай у беларускім экранным мастацтве. Самая маштабная падзея мінулага стагоддзя была адлюстравана ў кінакарцінах, створаных майстрамі розных пакаленняў. Першы ў 2024-м нумар “Культуры” быў прысвечаны найбольш значным айчынным стужкам розных часоў, што ўвабралі ўвесь трагізм той крывавай пары і гераізм нашых продкаў. 

Пра фільмы, згаданыя ў гэтай газеце, цягам года мы распавядзём у асобных публікацыях. Штомесяц вы будзеце адкрываць для сябе перліны з залатога фонду беларускага кіно, даведвацца гісторыю іх стварэння, дазнавацца пра іх мастацкія вартасці.