Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта Беларусі расследуюцца дзве крымінальныя справы па фактах атрымання хабараў кіраўнікамі дзяржаўных устаноў культуры.
У адным выпадку па частцы 2 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь распачата крымінальная справа аб шматразовым атрыманні незаконных узнагароджанняў у перыяд з кастрычніка 2021 па люты 2024 года на агульную суму больш за 17 тыс. рублёў. Дырэктар аднаго з замежных тэатральна-канцэртных агенцтваў прапаноўваў хабары за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў кампетэнцыю кіраўніка ўстановы культуры. У прыватнасці, за заключэнне дагавораў аказання паслуг і садзейнічанне ў іх своечасовай аплаце.
У іншым — па частцы 1 артыкула 430 КК у лютым гэтага года ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара дома культуры, які ў сваім службовым кабінеце атрымаў хабар на суму больш за 2 тыс. рублёў.
Дадзеныя выпадкі будуць дэталёва разгледжаны на пасяджэннях камісій па супрацьдзеянні карупцыі абласных упраўленняў культуры.
Нагадваем, што пакаранне за супрацьпраўныя дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 артыкула 430 КК Беларусі, цягне абмежаванне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю альбо пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Частка другая таго ж артыкула тычыцца атрымання хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры. Такія дзеянні караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.