Права для ўсіх

Апублiкавана: 04 красавiка 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Ведаць свае правы павінен кожны грамадзянін. Зусім нядаўна распачаў сваю дзейнасць новы сумесны праект “Права для ўсіх”  Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Астравецкага раёна з аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў і аддзелам адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, накіраваны на тлумачэнне заканадаўства.

Прававы праект уяўляе сабой пляцоўку для зносін, абмену вопытам і меркаваннямі па пытаннях, звязаных з правам, правапрымяняльнай практыкай. Праграма праекта ахоплівае розныя катэгорыі грамадзян: школьнікаў, працоўных людзей і асобаў пенсійнага ўзросту. У простай і даходлівай форме сфармуляваны асноўныя нормы заканадаўства. Карысным стаў праект для непаўналетніх, якія знаёмяцца з паняццем адміністрацыйнай адказнасці, пытаннямі палавой недатыкальнасці, злачынствы супраць камп’ютарнай бяспекі і іншых актуальных пытаннях. Важнай з’яўляецца  і тая акалічнасць, што жадаючыя маюць магчымасць пагутарыць з супрацоўнікамі праваахоўных органаў па любой галіне права, задаць хвалюючае пытанне і атрымаць на яго кампетэнтны і разгорнуты адказ. 

Па словах старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі аддзела аховы правапарадку Астравецкага РАУС, маёра міліцыі Яўгена Арлоўскага: “Мы плануем у рамках прававога праекта шмат сумесных наведванняў і выязных пасяджэнняў не толькі ў філіялах “Міхалішкаўская сельская бібліятэка і клуб”, але і на базе Міхалішкаўская сярэдняя школа, мясцовы сельскі савет, КСУП “Міхалішкі”, Міхалішкаўскае лясніцтва, Міхалішкаўская ўчастковая бальніца, кардонная фабрыка “Альхоўка”, дзе будзем разглядаць адміністрацыйныя і крымінальныя правапарушэнні. Ужо прайшло 5 такіх пасяджэнняў у рамках праекта. Начальнік ІСН МГБ Астравецкага РАУС Артур Буцько і ўчастковы інспектар па справах непаўналетніх Астравецкага РАУС Андрэй Клютчэня дапамагалі школьнікам разабрацца ў тонкасцях заканадаўства. Наперадзе – яшчэ шэраг сустрэч, якія адбываюцца кожную другую і чацвёртую сераду месяца. Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да мерапрыемстваў.” 

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі