Святочны канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Апублiкавана: 02 красавiка 2024 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт.

Святочны настрой ашмянцам дарыў ансамбль пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. 

Вакальная група, узорнапаказальны аркестр пад кіраўніцтвам галоўнага ваеннага дырыжора пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Сяргея Палчобата, сольныя выступленні – творчая праграма "Галасы мяжы. За намі краіна. Мы - аблічча дзяржавы" парадавала багатым рэпертуарам. Удзячныя слухачы з задавальненнем падтрымлівалі артыстаў, падхапляючы знаёмыя матывы.

Людміла РЫБІК