На шляху да сусветнага аркестра

Апублiкавана: 13 красавiка 2024 Стужка Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Культура беларускай дуды” 29 сакавіка накіравана Міністэрствам культуры ў сакратарыят Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. 

Беларуская дудаБеларуская дуда

Падрыхтоўцы намінацыі папярэднічала істотная работа па вывучэнні традыцый дударства ў Беларусі. У 2023 годзе культуры беларускай дуды быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэтая з’ява распаўсюджана на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска. Сёння налічваецца больш за 32 носьбіты і 100 пераемнікаў гэтага элемента. Дасье было падрыхтавана ў 2024 годзе Мінскім аблвыканкамам пры каардынацыі Міністэрства культуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі UNESCO.