28 кастрычніка народны калектыў "Майскія зоры" запрашае на творчую вечарыну "У песнях хору наша жыццё".
Важнай падзеяй кастрычніка ў творчым жыцці Лідчыны стане 35-гадовы юбілей народнага хору ветэранаў "Майскія зоры" Палаца культуры горада Ліды.
Шматграннасць і талент калектыву, яркія і запамінальныя выступленні, актыўная гастрольна-канцэртная дзейнасць, работа па патрыятычнаму выхаванню моладзі даказваюць шматгадовае права хору насіць тытул культурнага брэнда рэгіёну. На працягу 35 гадоў любоў да сцэны, шчырасць і запал салістаў хору знаходзяць самы гарачы водгук у сэрцах шматлікіх прыхільнікаў і гледачоў, якія ўпершыню наведалі выступленне.
Мерапрыемства адбудзецца ў 16.00 ў малой зале Палаца культуры горада Ліды. Уваход вольны.