ГЛУ­ШОН­КІ, ТО-БОК АГІН­СКІЯ

Не­ка­лі на ўсход­ніх меж­ах Ма­гі­лёў­шчы­ны жы­лі та­кія Глу­шон­кі — лю­дзі са звы­чай­ным ту­тэй­шым про­звіш­чам. Бы­лі яны княс­ка­га ро­ду, ма­быць, не без пад­стаў лі­чы­лі ся­бе про­дка­мі Ру­ры­ка­ві­чаў, кня­зёў Кі­еўскіх.

Пры­бліз­на ў 1500 го­дзе адзін з ка­ра­лёў Рэ­чы Па­спа­лі­тай у знак падзя­кі за служ­бу ад­даў у ва­ло­дан­не ба­яры­ну Дзміт­рыю Іва­на­ві­чу Глу­шон­ку ма­ёнтак Агін­ты. Так Глу­шон­кі пе­ра­тва­ры­лі­ся ў Агін­скіх. У Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім, ды і знач­на па­зней, род гэ­ты лі­чыў­ся ад­ным з са­мых уплы­во­вых, та­ле­на­ві­тых і ба­га­тых. Мно­гія зна­ка­мі­тыя вай­скоў­цы, ад­мі­ніс­тра­та­ры і дзея­чы ку­ль­ту­ры на пра­ця­гу ста­год­дзяў фар­ма­ва­лі і па­паў­ня­лі яго.

Сён­ня не­вя­лі­кі па­сё­лак Агін­ты (па-лі­тоў­ску Уа­гін­тай) зна­хо­дзіц­ца не­да­лё­ка ад да­ро­гі Ві­ль­нюс — Каў­нас, за 60 кі­ла­мет­раў ад лі­тоў­скай ста­лі­цы. Гіс­то­рыя і лёс рас­па­ра­дзі­лі­ся так, што гэ­та на­зва час­цей за ўсё аса­цы­юец­ца з імем дып­ла­ма­та, па­лі­тыч­на­га дзея­ча, кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, — ма­быць, са­ма­га ярка­га прад­стаў­ні­ка ро­ду гер­ба “Бра­ма”. Ме­на­ві­та ён на­пі­саў свой пра­ніз­лі­вы па­ла­нэз, які амаль па­ўсюд­на звык­ла на­зы­ва­юць “Па­ла­нэз Агін­ска­га”…

 

ПА­ЦА­ЛА­ВА­НЫ БО­ГАМ

Пра та­кіх ка­жуць: Бог па­ца­ла­ваў яго ў це­меч­ка.

Ужо ў юнац­кім уз­рос­це Мі­хал Кле­афас меў роз­на­ба­ко­выя здо­ль­нас­ці. Бы­лі ў ім, без­умоў­на, ад на­ра­джэн­ня і вос­тры роз­ум, і пэў­ная тон­касць у ад­но­сі­нах да іншых, ды і ў пры­няц­ці ра­шэн­няў. Ду­ма­ецца, не­ве­ра­год­ная му­зыч­ная ад­ора­насць тут ад­ыгра­ла сваю не апош­нюю ро­лю. Яго зна­ка­мі­ты род і імя про­дкаў ад­кры­ва­лі пе­рад ім маг­чы­мас­ці для ка­р’ер­на­га рос­ту, але, вя­до­ма, без на­леж­ных пры­ро­джа­ных на­вы­каў гэ­та да­па­маг­ло б то­ль­кі ў пэў­най ме­ры.

У 14 га­доў Мі­хал Кле­афас атрым­лі­вае ты­тул га­на­ро­ва­га меч­ні­ка лі­тоў­ска­га. Ка­лі мі­нае 21-га­до­вы ўзрост, шлях­та Трок­ска­га па­ве­та аб­ірае яго дэ­пу­та­там со­йма Рэ­чы Па­спа­лі­тай і вы­лу­чае ў фі­нан­са­вую ка­мі­сію ВКЛ. У 25-ць, у 1789-м го­дзе, раз­ам са сва­ёй пер­шай жон­кай Іза­бэ­лай Ля­соц­кой Агін­скі на­кі­роў­ва­ецца па­ўна­моц­ным амба­са­да­рам у Га­лан­дыю. А праз год — у Лон­дан, дзе пра­во­дзіць шэ­раг сус­трэч з вы­шэй­шай элі­тай Бры­та­ніі, пры­сут­ні­чае на па­ся­джэн­ні па­рла­мен­та, пад­час пе­ра­моў з ка­ра­лём Гео­ргам III і прэ­м’ер-мі­ніс­трам Уі­ль­ямам Пі­там па­спя­хо­ва вы­ра­шае пы­тан­ні, звя­за­ныя з па­шы­рэн­нем ган­длё­вых кан­так­таў і, ма­быць, не то­ль­кі з імі...

Без­умоў­на, у гіс­та­рыч­ным кан­тэк­сце яго дып­ла­ма­тыч­ная ка­р’е­ра раз­ві­ва­ла­ся ў ці­ка­вы ды імклі­вы, але раз­ам з тым і не­бяс­печ­на-не­спры­яль­ны час. Зрэш­ты, цяж­ка ска­заць, ці бы­вае ён, пэў­ны час, ад­ве­дзе­ны на ча­ла­ве­чы лёс, ка­лі-не­будзь бяс­печ­ным...

У 1793-м го­дзе ад­быў­ся дру­гі падзел, а ў 1794-м ста­ла зра­зу­ме­ла, што ве­ль­мі хут­ка ад­бу­дзец­ца і трэ­ці падзел Рэ­чы Па­спа­лі­тай (пер­шы падзел быў ажыц­цёў­ле­ны яшчэ ў 1772 го­дзе). Кан­фе­дэ­ра­тыў­ная дзяр­жа­ва, у якую ў тым лі­ку ўва­хо­дзі­ла Вя­лі­кае Княс­тва Лі­тоў­скае, хут­ка бу­дзе сцёр­та з кар­ты све­ту. Прад­стаў­нік гэ­тай дзяр­жа­вы дып­ла­мат, князь Мі­хал Кле­афас Агін­скі стаў свед­кам эпа­ха­ль­на­га гіс­та­рыч­на-дра­ма­тыч­на­га пе­ра­ло­му. Пру­сія, Аўстра-Вен­грыя і Рас­ійская імпе­рыя вы­ра­шы­лі кан­чат­ко­ва падзя­ліць тэ­ры­то­рыю яго кра­іны, лю­бі­май ра­дзі­мы. Праз год юры­дыч­на ды ге­агра­фіч­на яна спы­ніць сваё існа­ван­не, ад­нак мен­та­ль­на... Мен­та­ль­насць — суб­стан­цыя ве­ль­мі тон­кая, яна, як і ру­ка­пі­сы, што не га­раць, гэ­та зна­чыць мае знач­на бо­ль­шы тэр­мін існа­ван­ня, чым жыц­цё ад­на­го па­ка­лен­ня…

Ён спра­ба­ваў пры­мі­рыц­ца з не­паз­беж­нас­цю стра­ты род­на­га звык­ла­га ася­род­дзя, і зма­гаў­ся з гэ­тай не­паз­беж­нас­цю. У гэ­тым сэн­се Мі­хал Кле­афас на­гад­ваў Гам­ле­та з яго цяж­кім, ка­вер­зным пы­тан­нем: “to be or not to be?” Яму зда­ва­ла­ся, што яго гнут­кі, але моц­ны дып­ла­ма­тыч­ны роз­ум змо­жа пе­ра­адо­лець лю­быя па­лі­тыч­ныя вы­клі­кі та­го ча­су. Але вы­клі­кі, як хва­лі цу­на­мі, бы­лі над­мер­на вы­со­кія для лё­су ад­на­го смя­рот­на­га ча­ла­ве­ка. Як, зрэш­ты, і для яго кра­іны.

 

ІМКЛІ­ВЫ ВІР ПАДЗЕЙ

Усе падзе­лы Рэ­чы Па­спа­лі­тай, зра­зу­ме­ла, ме­лі свае гіс­та­рыч­ныя пе­рад­умо­вы і та­емныя да­моў­ле­нас­ці, але ад­бы­лі­ся яны пры жыц­ці і ў не­ма­лой сту­пе­ні па во­лі Са­фіі Фрэ­дэ­ры­кі Аўгус­ты Анга­льт-Цер­бсцкай, на­ро­джа­най ня­мец­ка­га го­ра­да Штец­цін. У гіс­то­рыю гэ­тая жан­чы­на тра­пі­ла пад іншым імем — усе­ра­сій­скай імпе­рат­ры­цы Ка­ця­ры­ны II.

Ма­быць, Агін­скі меў пэў­ныя ілю­зіі на­конт шы­ра­ты на­ме­раў но­вых ула­даў. Зда­ецца, ён схі­ляў­ся да та­го, што гэ­тыя на­ме­ры ўсё ж та­кі ма­юць свае межы. Мо­жа быць, то­ль­кі яго тон­кае інту­ітыў­нае па­чуц­цё ад­ора­на­га му­зы­кан­та на­ра­джа­ла ў яго пад­свя­до­мас­ці по­ўныя дра­ма­тыз­му му­зыч­ныя кам­па­зі­цыі. У сва­іх “Ліс­тах пра му­зы­ку” Мі­хал Кле­афас па­ве­дам­ляе, што яго ме­лан­ха­ліч­ны па­ла­нэз F-dur, вя­до­мы як “Па­ла­нэз смер­ці”, во­сен­ню 1792 го­да вы­кон­ваў­ся ў Пе­цяр­бур­гу амаль на ўсіх ба­лях. І гэ­та, зда­ецца, акра­мя іншых, бо­льш важ­кіх пры­чы­наў, зра­бі­ла пэў­ны ўплыў на ра­шэн­не Ка­ця­ры­ны II ака­заць яму аўды­енцыю. У 1793 го­дзе Мі­хал Кле­афас вы­язджае ў Пе­цяр­бург, сус­тра­ка­ецца з рус­кай імпе­рат­ры­цай, му­зі­цы­руе ў яе пры­сут­нас­ці і про­сіць аб зняц­ці сек­вес­тра са сва­іх ма­ёнткаў. Фак­тыч­на пе­рад ім, як і пе­рад ты­ся­ча­мі іншых шля­хет­ных прад­стаў­ні­коў ВКЛ, ста­яў най­ця­жэй­шы вы­бар: за­стац­ца на ра­дзі­ме ў якас­ці ўла­да­ль­ні­ка сва­ёй улас­нас­ці пад но­вы­мі ўла­да­ра­мі або не змі­рыц­ца з тым, што бы­лое ўжо ні­ко­лі не вер­нец­ца. Зда­ва­ла­ся б, на не­йкі час яму ўда­ецца вы­ра­шыць гэ­тае пы­тан­не... Але, як ка­заў зна­ка­мі­ты па­эт, тра­ге­дыя — гэ­та не ка­лі па­мі­рае ге­рой, а ка­лі гі­не ўвесь хор.

На­пру­жа­насць, ство­ра­ная не без да­па­мо­гі як сва­іх, так і чу­жых ге­апа­лі­тыч­ных гу­ль­цоў, не­абця­жа­ра­ных вы­са­ка­род­ны­мі пры­нцы­па­мі, вы­лі­ва­ецца на зем­лях Рэ­чы Па­спа­лі­тай у па­ўстан­не Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­кі.

Агін­скі на­кі­роў­ва­ецца ў Ві­ль­ню, зды­мае з ся­бе па­ўна­моц­твы лі­тоў­ска­га пад­скар­бія (фак­тыч­на мі­ніс­тра фі­нан­саў ВКЛ) і аб­іра­ецца ў па­ўстан­цкі Ча­со­вы са­вет. На ўлас­ныя гро­шы, у тым лі­ку атры­ма­ныя пад за­клад каш­тоў­нас­цяў сва­ёй жон­кі, уз­брой­вае не­вя­лі­кі атрад інсур­ген­таў і кі­дае яго то ў адзін, то ў іншы бой. Пад Івян­цом, не­да­лё­ка ад Ва­ло­жы­на, яго інсур­ген­там да­ста­ла­ся на­ват 200 ва­зоў тра­фей­най аму­ні­цыі, але хут­ка аб­оз ад­біў, ка­жу­чы су­час­най мо­вай, атрад най­мі­та, — Ля­вон­ція Бе­ніг­сэ­на, га­но­вер­ска­га ге­не­ра­ла ад ка­ва­ле­рыі на рус­кай служ­бе...

Князь, вя­до­ма, быў та­ле­на­ві­тым дып­ла­ма­там, год­ным мі­ніс­трам фі­нан­саў, ве­ль­мі здо­ль­ным і ці­ка­вым кам­па­зі­та­рам, але сал­да­там, ва­яром ад на­ра­джэн­ня ён не быў. Ды і сі­лы бы­лі ня­роў­ныя. У апош­нім баю на Брас­лаў­шчы­не яго атрад, які скла­даў­ся з 480 ча­ла­век, стра­ціў 440 ча­ла­век. Сам Мі­хал Кле­афас у жы­вых за­стаў­ся цу­дам і з рэ­штай сва­іх лю­дзей сы­шоў за прус­кую мя­жу. Быў 1794 год.

Па­чы­на­ла­ся зу­сім іншае жыц­цё, но­вая эпо­ха.

 

НЯ­ГО­ДЫ ІНСУР­ГЕН­ТА

У Еўро­пе Агін­скія спа­чат­ку спы­ні­лі­ся ў Ве­не­цыі.

Князь усё яшчэ спа­дзя­ваў­ся, што жор­сткае ко­ла гіс­то­рыі хоць бы на імгнен­не пры­пы­ніц­ца, і ён вер­нец­ца ў тую ж не­ка­лі род­ную і лю­бі­мую кра­іну, якую ён ве­даў і раз­умеў.

Ма­быць, ацэ­нь­ва­ючы яго стан і ма­ючы па­трэ­бу ў пад­обных лю­дзях, у Ве­не­цыю на яго імя да­сла­лі рас­ійскі па­шпарт з ліс­том ад Аляк­сан­дра Су­во­ра­ва. Пра­па­ноў­ва­ла­ся пад­пі­саць пе­ты­цыю Ка­ця­ры­не з за­пэў­нен­нем у вер­нас­ці. У вы­пад­ку пад­пі­сан­ня та­кой па­пе­ры, Агін­ска­му аб­яца­лі вяр­нуць ва­ло­дан­ні. Князь ад­мо­віў­ся, яго ўлас­насць кан­фіс­ка­ва­лі.

Спа­дзя­ючы­ся на пад­трым­ку ўла­да­роў све­ту, дып­ла­мат Агін­скі змя­няе про­звіш­чы, на­кі­роў­ва­ецца з ад­ной кра­іны ў іншую, пад чу­жым фран­цуз­скім па­шпар­там пра­во­дзіць та­емную мі­сію ў Кан­стан­ці­но­па­лі, ад­туль праз Бу­ха­рэст едзе ў Па­рыж, сус­тра­ка­ецца з на­бі­ра­ючым сі­лу ды­ві­зі­ённым ге­не­ра­лам і ка­ман­ду­ючым ва­енны­мі сі­ла­мі Фран­цыі дзёр­зкім кар­сі­кан­цам На­па­ле­онэ Бу­она­пар­там. Усю­ды яго вы­слу­хоў­ва­лі з уваж­лі­вым вы­гля­дам, але ні­дзе яго сло­вы аб да­па­мо­зе ў спра­вах ад­на­ўлен­ня не­за­леж­нас­ці Рэ­чы Па­спа­лі­тай так і не бы­лі па­чу­тыя. Да збег­ла­га за­меж­на­га дып­ла­ма­та і яго падзе­ле­най кра­іны па вя­лі­кім ра­хун­ку ні­ко­му не бы­ло ані­якай спра­вы.

У 1796 го­дзе па­мі­рае Ка­ця­ры­на II і на рас­ійскі трон ўзы­хо­дзіць яе сын Па­вел I. Ці звяз­вае з но­вым рус­кім са­ма­дзер­жцам свае надзеі на вяр­тан­не на ра­дзі­му Мі­хал Кле­афас? На­пэў­на. Без­гра­шоў­е і еўра­пей­скія ня­го­ды яго не ла­ма­юць, але і не ро­бяць жыц­цё бяс­хмар­ным. Ад­нак Па­вел I на­клад­вае за­ба­ро­ну на вяр­тан­не Агін­ска­га на ра­дзі­му, пра­ўда, ад­пус­кае на во­лю не­ка­лі па­ла­нё­на­га Та­дэ­ву­ша Кас­цюш­ку. Пры гэ­тым вяр­тае вяз­ню не то­ль­кі сва­бо­ду, але і дае на да­ро­гу 12 ты­сяч руб­лёў, ка­рэ­ту, фут­ра з соб­аля, шап­ку, фут­ра­выя бо­ты і ста­ло­вае срэб­ра.

Ха­рак­тэр­на, што Кас­цюш­ка пе­рад гэ­тым пры­но­сіць но­ва­му рус­ка­му ца­ру пры­ся­гу, але з умо­вай вы­зва­лен­ня з ня­во­лі ўсіх інсур­ген­таў. А іх бы­ло на той мо­мант ты­сяч два­нац­цаць. Ды ў пры­да­чу ха­па­ла і ссы­ль­ных.

Па­сля доў­гіх па­кут­лі­вых, без­вы­ні­ко­вых ван­дро­вак па Еўро­пе Агін­скі на­кі­роў­ва­ецца ў Бжэ­зі­ны — ма­ёнтак свай­го цес­ця пад Вар­ша­вай. Там з жон­кай і дву­ма дзе­ць­мі збяд­не­лы бы­лы інсур­гент уваж­лі­ва ад­соч­вае і ана­лі­зуе ўсю інфар­ма­цыю и пе­ра­важ­на тую, што ідзе з усхо­ду. Ён яшчэ не ве­дае, што пад­час зна­хо­джан­ня ў Ве­не­цыі той са­мы рок, пра які ка­лі­сь­ці ка­за­лі ста­ра­жыт­ныя грэ­кі, упер­шы­ню не­ве­ра­год­на бліз­ка пад­вёў яго да жан­чы­ны, якая праз не­ка­ль­кі га­доў увар­вец­ца ў лёс бы­ло­га дып­ла­ма­та ВКЛ га­ра­чай ве­не­цы­янскай жар­сцю...

Аляк­сандр КРЫ­ВА­НОС