Ⅲ

Дзень агурка

Апублiкавана: 22 жнiўня 2024 Навіны рэгіёнаў Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У мінулую суботу ў горадзе Шклове прайшло раённае свята збору летняга ўраджаю "Дзень агурка – 2024". Па традыцыі яго адзначаюць у сярэдзіне жніўня. Трэба адзначыць, што Шклоў славіцца сваімі агуркамі, якія тут вырошчвае практычна кожны. Агурку ў горадзе ўстаноўлена і скульптурная кампазіцыя. 

Цэнтральная бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемстве і арганізавала «Агурочны падворак» з выставай-дэгустацыяй агурочных страў. Гасцінныя гаспадыні віталі гасцей свята і частавалі разнастайнымі агурочнымі прысмакамі, а таксама дзяліліся сакрэтамі вырошчвання агуркоў і рэцэптамі агурочных закатак і напояў. Акрамя таго, бібліятэчныя работнікі радавалі гасцей свята і выдатным выкананнем прыпевак, тым самым падтрымліваючы святочны настрой. Былі арганізаваны і рухомыя гульні для дзяцей «Агурочныя забавы«, фотазона «У кантакце з агурком". 

Для бібліятэкараў гэта выдатная нагода расказаць пра гісторыю гэтага свята, пра народныя традыцыі. Мэта — развіццё цікавасці да гісторыі роднага краю, выхаванне паважлівага стаўлення да людзей працы. 

Тэматычная пляцоўка цэнтральнай бібліятэкі аб'яднала дзяцей розных узростаў і іх бацькоў, гасцей свята. 

Валянціна СУТКАЛЕНКА,

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Шклоўскага раёна

MAX TikTok