Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі

ЛА­ПА­ЦІН­СКІЯ ГЕР­БА “ЛЮ­БІЧ”

Прад­стаў­ні­кі дзвюх лі­ній Ла­па­цін­скіх, бе­ла­рус­кай (вя­лі­ка­лі­тоў­скай) і поль­скай, сва­ім пра­шчу­рам лі­чы­лі не­йка­га Він­ге­ль­ма з Ла­па­ці­на, які па­лёг 14 лі­пе­ня 1410 го­да на Мар­са­вым по­лі блі­зу вё­сач­кі Грун­ва­льд. Ні­бы­та ры­цар Він­ге­льм пры­крыў ад кры­жац­ка­га мя­ча ка­ра­ля Ягай­лу, та­кім чы­нам вы­ра­та­ваў та­го ад не­мі­ну­чай смер­ці. За гэ­ты подзвіг сын Він­ге­ль­ма, Баг­дан, ні­бы­та атры­маў ма­ёнта­чак Ла­па­цін ля Мсціс­лаў­ля, за­кла­да­ючы тры­ва­лыя пад­мур­кі бе­ла­рус­кай га­лі­ны. Так гэ­та бы­ло ці не — за­раз ад­ка­заць не про­ста.Для нас важ­на тое, што ка­ля пя­ці­сот га­доў прад­стаў­ні­кі гэ­та­га ро­ду ад­ыгры­ва­лі да­лё­ка не апош­нія ро­лі ў гіс­то­рыі ВКЛ.

За­сна­ва­ль­ні­кам ста­рэй­шай, Мсціс­лаў­скай га­лі­ны, лі­чыц­ца пра­праў­нук Баг­да­на Вац­лаў (Ба­зыль). Быў ён дру­гім сы­нам мсціс­лаў­ска­га (або мен­ска­га) пад­суд­ка Тэ­адо­ра Ла­па­цін­ска­га і Але­ны Мі­хай­лаў­ны. Пра Вац­ла­ва вя­до­ма не мно­га, але вя­до­мае вар­та рас­па­вес­ці.

У 1558 го­дзе мас­коў­скі цар Іван IV Жах­лі­вы рас­па­чаў гэ­так зва­ную Лі­вон­скую вай­ну (1558 — 1583). Шу­ка­ючы вы­йсце да Бал­тый­ска­га мо­ра, цар не доў­га ду­ма­ючы, аб­вес­ціў тэ­ры­то­рыю Лі­вон­ска­га ордэ­на (сён­няш­нія Лат­вія і Эсто­нія) спрад­веч­най рус­кай зям­лёй. ВКЛ, якое ў ве­рас­ні 1557 го­да пад­пі­са­ла з Лі­вон­скім ордэ­нам да­мо­ву аб ўза­емнай аб­аро­не, на за­клік аб да­па­мо­зе вы­ста­ві­ла ўмо­ву аб по­ўным пад­па­рад­ка­ван­ні ордэ­на ВКЛ. Хоць гэ­та і аб­яца­ла па­зней не­пры­емнас­ці з бо­ку Мас­квы. Так і зда­ры­ла­ся. 28 ліс­та­па­да 1561 го­да князь Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Чор­ны пад­пі­саў да­мо­ву з апош­нім ма­гіс­трам Лі­вон­ска­га ордэ­на Гот­хар­дам Кет­ле­рам аб тым, што Ордэн ста­но­віц­ца ва­са­лам ВКЛ і Поль­шчы. ВКЛ рас­па­чы­нае ба­явыя дзея­нні па аб­аро­не тэ­ры­та­ры­яль­ных на­быт­каў. А вяс­ной 1562 го­да мас­коў­скія вой­скі ўвар­ва­лі­ся на тэ­ры­то­рыю ВКЛ. За­па­ла­лі бе­ла­рус­кія га­ра­ды — Мсціс­лаў, Орша, Шклоў, Ві­цебск… на доў­гія га­ды быў за­хоп­ле­ны По­лацк, дзе Іван Жах­лі­вы ўстро­іў цы­ніч­ную рас­пра­ву з мес­ці­ча­мі. Але вой­скі ВКЛ не да­лі пра­біц­ца Жах­лі­ва­му ў цэнтр сён­няш­няй Бе­ла­ру­сі.

Та­кія сум­ныя вы­ні­кі па­чат­ку вай­ны пры­вя­лі да Люб­лін­скай уніі (1569 год), у вы­ні­ку якой з’яві­ла­ся но­вая дзяр­жа­ва, якая з’ядна­ла Поль­скае ка­ра­леў­ства і Вя­лі­кае Княс­тва Лі­тоў­скае — Рэч Па­спа­лі­тая Дзвюх На­цый. У на­ступ­ным го­дзе ўжо Рэч Па­спа­лі­тая за­мі­ры­ла­ся з Іва­нам Жа­лі­вым, але не­на­доў­га.

14 снеж­ня 1575 го­да (ка­ра­на­ва­ны ў 1576 го­дзе) ка­ра­лём і вя­лі­кім кня­зем Рэ­чы Па­спа­лі­тай аб­іра­ецца слын­ны вян­гер­скі вай­ско­вец Ста­фан Ба­то­рый. Сва­ёй ста­лі­цай, каб быць бо­льш во­ль­ным ад уплы­ваў Ві­ль­ні і Вар­ша­вы, ён зра­біў Га­род­ню, ата­ба­рыў­шы­ся ў Ста­рым за­мку. З імем гэ­та­га ка­ра­ля і вя­лі­ка­га кня­зя звя­за­на ня­ма­ла важ­ных ста­ро­нак гіс­то­рыі ВКЛ. Па-пер­шае, у 1579 го­дзе ён пе­ра­ўтва­рыў у ака­дэ­мію езу­іцкі ка­ле­гі­ум у Ві­ль­ні. Па-дру­гое, сва­ёй гра­ма­тай за­цвер­дзіў, што ВКЛ і Поль­шча ў скла­дзе фе­де­ра­тыў­най дзяр­жа­вы з’яўля­юцца раў­нап­раў­ны­мі дзяр­жа­ва­мі. Па-трэ­цяе, аб­авяз­ваў­ся не пры­зна­чаць па­ля­каў на вай­ско­выя ўра­ды ў ВКЛ, па­шы­раць межы апош­няй і со­ймы пра­во­дзіць па чар­зе, то ў ВКЛ, то ў Поль­шчы. Зра­зу­ме­ла, та­кія па­ста­но­вы ве­ль­мі не ўхва­ля­лі­ся ў Поль­шчы, якая раз­гля­да­ла ВКЛ “спрад­ве­ку поль­скі­мі зем­ля­мі”.

Зга­да­ны вы­шэй Вац­лаў, пра­мы про­дак архі­віс­та Яўзе­бія Ла­па­цін­ска­га, не быў у ба­ку ад тых падзей. 26 чэр­ве­ня 1579 го­да ён, два­ра­нін Ста­фа­на Ба­то­рыя, быў ад­праў­ле­ны па­слом у Мас­кву. Вёз ён “Акт аб­вяш­чэн­ня вай­ны Вя­лі­ка­му Княс­тву Мас­коў­ска­му”. Па­вод­ле інструк­цыі Вац­лаў му­сіў ста­ран­на за­на­тоў­ваць усё, што атры­ма­ецца ўба­чыць, а ска­заць мог то­ль­кі тое, што “ка­роль зна­хо­дзіц­ца з вой­скам”. Згод­на з пра­цэ­ду­рай аб­вяш­чэн­ня вай­ны Ла­па­цін­скі пе­рад­аў акт Іва­ну Жах­лі­ва­му, тры­ма­ючы ў дру­гой ру­цэ аго­ле­ны меч. Зра­біў ён гэ­та на­су­пе­рак пе­ра­сця­ро­гам, што за гэ­та мо­жа за­пла­ціць га­ла­вой. Бо ўсе вы­дат­на ве­да­лі ша­лё­ны ха­рак­тар ца­ра. Але за­пла­ціў ён то­ль­кі зня­во­лен­нем, ад­куль праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў быў вы­зва­ле­ны і ад­праў­ле­ны на­зад. Пры­чым цар апраў­дваў­ся пе­рад Ба­то­ры­ем, ні­бы­та па­сол быў па­са­джа­ны ў вяз­ні­цу не ім, бо “яго ў тыя ча­сы не бы­ло ў Мас­кве”. Але на­ступ­ным па­слам па­абя­цаў смерць.

У 1601 го­дзе, па­мя­та­ючы ўчы­нак Ла­па­цін­ска­га, бы­лі на­пі­са­ны пра­ві­лы для па­слоў, якім прад­піс­ва­ла­ся “не­сці свой па­со­льс­кі аб­авя­зак год­на і ня­гле­дзя­чы ні на якія па­гро­зы”.

У да­лей­шым Вац­лаў стаў інсты­га­та­рам лі­тоў­скім (да 1581 го­да), а по­тым раз­ам са сва­яка­мі (уда­вой бра­та Аляк­сан­дра Люд­мі­лай і ма­лод­шым бра­там Мі­ка­ла­ем) ата­ба­рыў­ся ў ро­да­вым Ла­па­ці­не. Тут пры­йшоў на свет, пад­аец­ца, адзін сын Вац­ла­ва — Ян (1590 — 1653), бу­ду­чы рот­містр мсціс­лаў­скі.

Час­тку ра­да­во­да на­шчад­каў “Він­ге­ль­ма з Ла­па­ці­на”, да­рэ­чы да­во­лі доб­ра рас­пра­ца­ва­на­га да­след­чы­ка­мі, мы пра­пус­цім. Зга­да­ем то­ль­кі, што га­лін у гэ­та­га ро­ду бы­ло да­во­лі шмат і ге­агра­фіч­на Ла­па­цін­скія з ця­гам ча­су рас­паў­сю­дзі­лі­ся па ўсёй тэ­ры­то­рыі ВКЛ ад Мсціс­лаў­ска­га ва­явод­ства да Жа­мой­цка­га княс­тва. Ча­сам, на­ват ся­га­ючы на се­на­тар­скія крэс­лы, як, на­прык­лад, пра­прап­ра­дзед Яўзе­бія Мі­ка­лай-Та­дэ­вуш Ла­па­цін­скі (1715 — 1778), які меў ура­ды ва­яво­ды Бе­рас­цей­ска­га ва­явод­ства і пі­са­ра вя­лі­ка­га лі­тоў­ска­га. Вар­та адзна­чыць і бра­та Мі­ка­лая Ігна­та-Бла­жэя-Ста­ніс­ла­ва Ла­па­цін­ска­га (1722 — 1776). У юнац­тве быў па­жам ка­ра­ля Ста­ніс­ла­ва Ляш­чын­ска­га, ву­чыў­ся ў езу­ітаў і пі­яраў. З ма­ла­дых га­доў вы­лу­чаў­ся лі­та­ра­тур­ны­мі здо­ль­нас­ця­мі. Пі­саў пра­мо­вы, якія атрым­лі­ва­лі вы­со­кія адзна­кі пед­аго­гаў. Уда­ла пе­ра­клаў вер­шам з ла­ці­ны тры тво­ры езу­іта Анто­на Клаў­са. Браў актыў­ны ўдзел у гра­мад­скім і па­лі­тыч­ным жыц­ці кра­іны, быў суд­дзёй, па­слом на со­ймы, дэ­пу­та­там на Тры­бу­нал і іншае. Ня­свіж­скія Ра­дзі­ві­лы (Мі­хал “Ры­ба­нь­ка” і яго сын Ка­раль “Пане Ка­хан­ку”) вы­лу­ча­лі яго як іх “пры­хі­ль­ні­ка, які пра­йшоў вы­пра­ба­ван­не”. Быў мер­ка­ва­ным аўта­рам са­ты­рыч­най ка­ме­дыі “Perekinczyk”, у якой арышт рас­ійскі­мі вой­ска­мі па­слоў пры­піс­ваў­ся пры­ма­су Пад­оска­му. Шмат ці­ка­вых зда­рэн­няў бы­ло ў яго жыц­ці, час­тку з іх ён змяс­ціў ў сва­ім дзён­ні­ку “Diariusz zycia Ignacego Lopacinskiego pisarza skarbowego Wielkiego Ksiestwa Litewskiego brata rodzonego wojewody brzeskiego”, а так­сав­ма ў “Podroz JW. Jana i Ignacego Lopacinskich z JO. X-ciem Sapieha, koadiutorem, za granica odbyta”. Гэ­тыя тво­ры бы­лі апуб­лі­ка­ва­ны ў 1850-х га­дах. Жа­на­ты ён быў на пра­стаў­ні­цы ста­ро­га ро­ду Про­за­раў Юды­це, сяс­тры ві­цеб­ска­га ва­яво­ды Юза­фа Про­за­ра (1723 — 1788). Да­рэ­чы, Фран­ці­шак Смуг­ле­віч па­кі­нуў парт­рэт сям’і Про­за­раў, дзе вы­ява са­мо­га Юза­фа змеш­ча­на ў ата­чэн­ні яго­ных на­шчад­каў.

 

СА­РЫЙ­СКАЯ ГА­ЛІ­НА

Хоць род Ла­па­цін­скіх і за­слу­гоў­вае ўва­гі бе­ла­рус­кіх да­след­чы­каў, на сён­ня адзі­най пра­цай, якая зна­ёміць нас з ад­ной з га­лін ро­ду, з’яўля­ецца кні­га Люд­мі­лы Хмя­леў­скай “На Бе­лай Ру­сі ў Сар’і” . Вы­йшла яна ў се­рыі “Ма­ёнткі і лю­дзі” ў 2001 го­дзе. На пад­ста­ве вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ма­тэ­ры­ялаў, у тым лі­ку архіў­ных, аўтар­цы ўда­ло­ся па­ка­заць час­тку гіс­то­рыі ро­ду, якая вя­до­ма як Са­рый­ская, ад ма­ёнтка ў Сар’і. Мяс­тэч­ка (сён­ня агра­га­ра­док) вя­до­ма з 1506 го­да, ка­лі на­ле­жа­ла Са­пе­гам. Да Ла­па­цін­скіх яно пе­ра­йшло ў 1753 го­дзе. Пер­шым з Ла­па­цін­скіх у гэ­тых мясц­інах з’явіў­ся Мі­ка­лай-Та­дэ­вуш Ла­па­цін­скі, зга­да­ны вы­шэй. Але праз не­йкі час ён пе­ра­нёс сваю рэ­зі­дэн­цыю ў Чу­ры­ла­ві­чы, якую на­быў ад “не­йка­га Кляч­коў­ска­га”. Ма­ёнтак быў пе­ра­йме­на­ва­ны ў го­нар ба­ць­кі Мі­ка­лая Ля­во­на — Ля­вон­паль (над Дзві­ной). У сям’і Мі­ка­лая і Бар­ба­ры з Коп­цяў на­ра­дзі­ла­ся пяць сы­ноў, і па­сля смер­ці главы сям’і ма­ёнтак пе­ра­йшоў да ста­рэй­ша­га сы­на Яна-Ні­ка­дзі­ма (1747 — 1810) мсціс­лаў­ска­га ста­рас­ты, жа­на­та­га спяр­ша на Але­не, а по­тым на Юзэ­фе Агін­скіх. Да­рэ­чы, Юзэ­фа, да­чка троц­ка­га ва­яво­ды Андрэя Агін­ска­га, род­ная сяс­тра Мі­ха­іла Кле­афа­са Агін­ска­га.

Ян-Ні­ка­дзім не то­ль­кі раз­ві­ваў гас­па­дар­ку ў Ля­вон­па­лі, але і вы­лу­чаў­ся мас­тац­кі­мі здо­ль­нас­ця­мі. Спра­ба­ваў свае сі­лы ў гра­ві­роў­цы, ску­льп­ту­ры, ма­люн­ку. За­ймаў­ся ка­лек­цы­яна­ван­нем і вы­сту­паў як ме­цэ­нат твор­чых асо­баў. Па яго за­га­дзе ў Ля­вон­па­лі бы­ла ўзне­се­на ка­ло­на ў го­нар кан­сты­ту­цыі 3 мая 1791 го­да.

Зга­да­ем, што Ла­па­цін­скія роз­ных га­лі­наў сва­яцтвам бы­лі па­вя­за­ны з Тыш­ке­ві­ча­мі, Кас­тра­віц­кі­мі, Руш­чы­ца­мі, Ма­нюш­ка­мі і мно­гі­мі іншы­мі бе­ла­рус­кі­мі шля­хец­кі­мі і маг­нац­кі­мі ро­да­мі.

Ад Яна ма­ёнтак пе­ра­йшоў да яго ма­лод­ша­га бра­та Та­ма­ша-Ігна­та (1753 — 1817), ка­ра­леў­ска­га два­ра­ні­на, па­зней дры­сен­ска­га мар­шал­ка. Як пі­ша Люд­мі­ла Хмя­леў­ская, з не­вя­до­май пры­чы­ны Та­маш за­браў з Ля­вон­па­ля ўсе збо­ры, архі­вы і пе­ра­браў­ся ў Сар’ю, якая да ХХ ста­год­дзя вы­кон­ва­ла фун­кцыю цэн­тра­ль­най ся­дзі­бы.У шлю­бе з Бар­ба­рай Ша­дур­скай Та­маш меў то­ль­кі ад­на­го сы­на Юза­фа-Мі­ка­лая (1784 — 1835), так­са­ма, як і ба­ць­ка, дры­сен­скі мар­ша­лак.

Трош­кі бо­льш ска­жам пра сы­на Юза­фа Ла­па­цін­ска­га — Ігна­та-Да­мі­ні­ка (1822 — 1882), мар­шал­ка шлях­ты дры­сен­ска­га па­ве­та. На­пя­рэ­дад­ні па­ўстан­ня ў 1863-га ён ува­хо­дзіў у “на­паў­ле­га­ль­ную апа­зі­цыю”, якая да­бі­ва­ла­ся ад­на­ўлен­ня дзея­ння Ста­ту­та ВКЛ, ад­крыц­ця Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Са­ма­во­ль­на ад­крыў шко­лу ў Сар’і, за што ледзь не па­тра­піў у Сі­бір (за­пла­ціў за доб­ры на­мер 10 000 руб­лёў штра­фу).У па­ўстан­ні 1863 го­да ён ад­ыграў да­во­лі знач­ную ро­лю, ува­хо­дзіў у кі­ру­ючыя орга­ны, пі­саў ад­озвы, але не­йкім цу­дам не па­тра­піў пад рэ­прэ­сіі. Па­бу­да­ваў у Сар’і кас­цёл, да­клад­ную ко­пію ві­лен­ска­га кас­цё­ла свя­той Ган­ны.У шлю­бе з Ма­ры­яй з Шум­скіх Ігнат меў да­чку Са­фію, якая вы­йшла за­муж за прад­стаў­ні­ка вя­до­ма­га ро­ду Жа­вус­кіх (Ра­вус­кіх) Фе­лік­са. А так­са­ма двух сы­ноў — Юза­фа, (па­мёр у ма­лен­стве) і Ста­ніс­ла­ва, ба­ць­ку ге­роя на­шай пуб­лі­ка­цыі Яўзе­бія.

 

 

Змі­цер ЮРКЕ­ВІЧ