Брэсцкая бібліятэка запускае новую праграму

Апублiкавана: 23 лiстапада 2022 Стужка Бібліятэкі Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў.

Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць інтэрактыўныя заняткі, падчас якіх можна будзе пазнаёміцца з экспазіцыяй, убачыць факсімільныя выданні кніжных помнікаў і паўдзельнічаць у майстар-класах.

Першая сустрэча намечаная на 24 лістапада, пачатак а 16.00.