У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага стартуе пазнавальны праект "Гісторыя ў вокладках". Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да мінулага і сучаснасці кніжнай культуры і рарытэтаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць інтэрактыўныя заняткі, падчас якіх можна будзе пазнаёміцца з экспазіцыяй, убачыць факсімільныя выданні кніжных помнікаў і паўдзельнічаць у майстар-класах.
Першая сустрэча намечаная на 24 лістапада, пачатак а 16.00.