Конкурс музычнай крытыкі ўпершыню пройдзе на фестывалі Салярцінскага ў Віцебску. Пераможца конкурсу выступіць разам з аўтарытэтнымі мастацтвазнаўцамі падчас XXI Навуковых чытанняў у межах фестывалю.
Форум завершыцца грандыёзным канцэртам, на якім выступіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава.
XXXI Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага адбудзецца ў Віцебску з 2 па 16 снежня.