Работы беларускіх аўтараў прадстаўлены на 19-ым Міжнародным азіяцкім арт-біенале ў Бангладэш.
Нашу краіну на гэтым мерапрыемстве прадстаўляе творчая дынастыя: Людміла Пятруль, аўтар твораў арт-тэкстылю, габелена, і яе сын скульптар Максім Пятруль, вядомы шырокаму колу сваімі творамі гарадской скульптуры ў Мінску і Мінскім метрапалітэне.
На выставе прадстаўлены творы аўтараў са 114 краін свету.