Рабочы візіт дэлегацыі Рэспублікі Карэлія ў Рэспубліку Беларусь адбыўся 7 і 8 снежня.
У першы дзень афіцыйных мерапрыемстваў міністр культуры Анатолій Маркевіч правёў сустрэчу з намеснікам прэм’ер-міністра Урада Рэспублікі Карэлія па сацыяльных пытаннях Ларысай Падсаднік і міністрам культуры Рэспублікі Карэлія Аляксеем Лясоненым. Уздымаліся пытанні далейшага культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Карэліі, узаемадзеяння ў сферы тэатральна-канцэртнай дзейнасці, музейнай і бібліятэчнай справе, а таксама арганізацыі сумесных праектаў.
Акрамя таго, прайшлі перамовы Беларускай і Карэльскай дзяржаўных філармоній. Абмяркоўваліся абменныя гастролі творчых калектываў і салістаў. Адбылося ўзгадненне праекта і падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве.
Насычаную праграму падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Цягам экскурсіі ганаровых гасцей пазнаёмілі са 100-гадовай гісторыяй установы, архітэктурнымі асаблівасцямі і тэхнічнымі магчымасцямі “алмаза ведаў”, інфармацыйнымі рэсурсамі і сацыякультурнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі.
Падчас сустрэч прадстаўнікі беларускага і расійскага бакоў абмяняліся каштоўным вопытам і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.