Пер­шыя та­та­ры з’яві­лі­ся на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі яшчэ ў па­чат­ку XIV ста­год­дзя — лі­чыц­ца, што яны бы­лі за­про­ша­ныя сю­ды вя­лі­кі­мі кня­зя­мі лі­тоў­скі­мі з За­ла­той Арды і Кры­ма на вай­ско­вую служ­бу. Па­вод­ле вя­до­ма­га да­след­чы­ка гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры бе­ла­рус­кіх та­тар Ібра­гі­ма Ка­на­пац­ка­га, згад­кі пра пер­шы та­тар­скі атрад у вой­ску Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га да­ту­юцца ўжо 1319 го­дам, пад­час кня­жан­ня Ге­ды­мі­на — та­ды та­та­ры раз­ам з про­дка­мі су­час­ных бе­ла­ру­саў су­по­ль­на су­пра­цьс­та­ялі на­па­дам ры­ца­раў-кры­жа­коў Тэў­тон­ска­га ордэ­на. Па­шы­ра­нае па­мыл­ко­вае мер­ка­ван­не, ні­бы­та та­та­ры тра­пі­лі на бе­ла­рус­кія зем­лі як ва­енна­па­лон­ныя, але той факт, што іх ніх­то не зму­шаў да зме­ны ве­ра­выз­нан­ня, свед­чыць, што на­сам­рэч яны бы­лі за­про­ша­ныя для служ­бы ў вой­ску. Удзе­ль­ні­ча­лі та­та­ры на ба­ку Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і ў сла­ву­тай Грун­ва­льд­скай біт­ве 1410 го­да.

Та­та­ры скла­да­лі бо­ль­шасць ся­род та­кіх пе­ра­ся­лен­цаў, але бы­лі ся­род іх і прад­стаў­ні­кі іншых на­ро­даў, якія спа­вя­да­лі іслам. Так ці іна­чай, гіс­та­рыч­на скла­ла­ся тра­ды­цыя на­зы­ваць гэ­тую су­по­ль­насць та­та­ра­мі, ха­ця ў якас­ці са­ма­наз­вы ўжы­ва­ецца азна­чэн­не “му­су­ль­ма­не”, па­вод­ле ве­ра­выз­нан­ня. Асноў­ны­мі за­нят­ка­мі та­тар у Бе­ла­ру­сі за­ста­ва­лі­ся вай­ско­вая служ­ба аль­бо ага­род­ніц­тва ці ра­мес­ніц­тва — у за­леж­нас­ці ад са­цы­яль­на­га ста­ну і шля­хец­ка­га аль­бо про­ста­га па­хо­джан­ня. У вы­ні­ку мі­жэт­ніч­ных шлю­баў мно­гія та­та­ры асі­мі­ля­ва­лі­ся, і та­му цэ­лы шэ­раг бе­ла­рус­кіх шля­хец­кіх ро­даў мае та­тар­скае па­хо­джан­не і ха­рак­тэр­ныя про­звіш­чы.

Вар­та ха­ця б зга­даць, што та­тар­скія ка­ра­ні ме­лі, на­прык­лад, та­кія вы­біт­ныя дзея­чы бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га ру­ху па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя і за­сна­ва­ль­ні­кі бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­нас­ці, як бра­ты Іван і Антон Луц­ке­ві­чы. Іван Луц­ке­віч, які па­клаў па­ча­так ка­лек­цыі Бе­ла­рус­ка­га му­зея ў Ві­ль­ні, ве­да­ючы аб па­хо­джан­ні свай­го ро­ду, над­аваў вя­лі­кую ўва­гу збі­ран­ню гіс­та­рыч­ных артэ­фак­таў, звя­за­ных з мі­нуў­шчы­най і ку­ль­ту­рай бе­ла­рус­кіх та­тар. Так­са­ма ён да­сле­да­ваў по­мні­кі та­тар­ска­га пі­сь­мен­ства ў Бе­ла­ру­сі, так зва­ныя кі­та­бы — кні­гі, пі­са­ныя па-бе­ла­рус­ку, але араб­скім пі­сь­мом, якія ства­ра­лі­ся на на­шых зем­лях з XVI ста­год­дзя. Гэ­тая ку­ль­тур­ная з’ява, да­рэ­чы, яшчэ раз свед­чыць аб тым, што мясц­овыя та­та­ры ў тыя ча­сы да­во­лі хут­ка асі­мі­ля­ва­лі­ся ў ту­тэй­шае ася­род­дзе, па­сту­по­ва за­бы­ва­ючы мо­ву про­дкаў.

 

ТА­ТАР­СКАЯ ВУ­ЛІ­ЦА

Тым не менш бе­ла­рус­кія та­та­ры за­хоў­ва­лі сваю ве­ру і ад­мет­ныя тра­ды­цыі, а ў га­ра­дах час­та ся­лі­лі­ся ў асоб­ных ра­ёнах, што знай­шло ад­люс­тра­ван­не ў та­па­ні­мі­цы мно­гіх га­ра­доў і мяс­тэ­чак Бе­ла­ру­сі. Так, на­прык­лад, у Мін­ску мясц­овасць, дзе пра­жы­ва­лі та­та­ры, спрад­век на­зы­ва­ла­ся Та­тар­скі­мі га­ро­да­мі (што яшчэ раз свед­чыць аб за­нят­ку, якім мно­гія з іх за­раб­ля­лі на жыц­цё). Сён­ня гэ­та ра­ён ву­лі­цы Дзі­міт­ра­ва, якая ра­ней на­зы­ва­ла­ся Вя­лі­кай Та­тар­скай, і не­ка­лі ме­на­ві­та ў гэ­тых ва­ко­лі­цах, ка­ля ця­пе­раш­няй гас­ці­ні­цы “Юбі­лей­ная”, ста­яла ста­рая мін­ская мя­чэць, якая не за­ха­ва­ла­ся. Ужо ў наш час мя­чэць у Мін­ску бы­ла ад­бу­да­ва­ная ў вы­гля­дзе, на­блі­жа­ным да пер­ша­па­чат­ко­ва­га, але на но­вым мес­цы — ля скры­жа­ван­ня су­час­ных ву­ліц Та­тар­скай і Гры­ба­еда­ва, у скве­ры, які за­ха­ваў­ся на мес­цы ко­ліш­ніх та­тар­скіх мо­гі­лак, дзе збе­раг­лі­ся ста­рыя над­ма­гіл­лі.

Мя­чэ­ці і му­су­ль­ман­скія ма­ле­ль­ныя да­мы за­ха­ва­лі­ся так­са­ма ў мно­гіх мяс­тэч­ках, дзе шмат ста­год­дзяў існу­юць та­тар­скія су­по­ль­нас­ці, не­ка­то­рыя з гэ­тых бу­дын­каў з’яўля­юцца архі­тэк­тур­ны­мі по­мні­ка­мі. Най­бо­льш вы­дат­ныя ўзо­ры сак­ра­ль­на­га драў­ля­на­га дой­лід­ства ся­рэ­дзі­ны — кан­ца XIX ста­год­дзя ўяў­ля­юць са­бой мя­чэ­ці ў На­ваг­руд­ку і Іўі. У апош­нім мяс­тэч­ку сён­ня жы­ве ка­ля па­ўты­ся­чы му­су­ль­ман. Ха­рак­тэр­ная дэ­таль ту­тэй­ша­га кра­яві­ду — мнос­тва цяп­ліц: ба­га­та хто з мясц­овых та­тар па-ра­ней­ша­му за­йма­ецца ага­род­ніц­твам, як і іх про­дкі. Та­та­ры кам­пак­тна на­ся­ля­юць па­ўднё­вую ўскра­іну Іўя, вя­до­мую пад на­звай Му­раў­шчыз­на, у ва­ко­лі­цах якой рас­кі­ну­лі­ся не­ка­ль­кі ста­ра­даў­ніх та­тар­скіх мо­гі­лак. Зрэш­ты, ста­рыя му­су­ль­ман­скія мо­гіл­кі за­ха­ва­лі­ся ў мно­гіх мяс­тэч­ках на за­ха­дзе Бе­ла­ру­сі і на Мін­шчы­не, дзе не­ка­лі жы­лі та­та­ры, — у Бе­ра­зі­не, Док­шы­цах, Ка­пы­лі, Ка­рэ­лі­чах, Мі­ры, Скі­дзе­лі, Сло­ні­ме, Уз­дзе і яшчэ двух дзя­сят­ках мен­шых па­се­ліш­чаў.

БА­РО­НЯ­ЧЫ СВАЮ ЗЯМ­ЛЮ

Як ужо згад­ва­ла­ся, асноў­ным за­нят­кам бе­ла­рус­кіх та­тар ця­гам доў­гіх ста­год­дзяў за­ста­ва­ла­ся вай­ско­вая служ­ба. У ча­сы Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га яны скла­да­лі асно­ву яго ка­ва­ле­рыі, і на­ват у XVIII ста­год­дзі ў вой­ску Рэ­чы Па­спа­лі­тай на­ліч­ва­ла­ся не­ка­ль­кі та­тар­скіх па­лкоў, што скла­да­лі­ся з му­су­ль­ман, якія жы­лі на бе­ла­рус­кіх зем­лях. Та­тар­скія ка­ва­ле­рый­скія час­ткі ства­ра­лі­ся так­са­ма ў XIX ста­год­дзі, па­сля падзе­лаў Рэ­чы Па­спа­лі­тай, як у рас­ійскай імпе­ра­тар­скай арміі, так і ў вой­ску На­па­ле­она.

Адзна­чы­лі­ся бе­ла­рус­кія та­та­ры і ў ба­ра­ць­бе су­праць на­цыс­цкіх аку­пан­таў пад­час апош­няй вай­ны. Так, на­прык­лад, не­ма­лую ро­лю ў дзей­нас­ці мін­ска­га пад­пол­ля ад­ыгры­ваў та­та­рын Ха­сан Алек­сан­дро­віч, які ў 1942 го­дзе зра­біў­ся на­бор­шчы­кам пад­по­ль­най га­зе­ты “Звяз­да”, што бы­ла адзі­най кры­ні­цай не­пад­цэн­зур­най інфар­ма­цыі ў аку­па­ва­ным го­ра­дзе. Па­сля вай­ны ко­ліш­ні пад­по­льш­чык за­ймаў па­са­ду за­гад­чы­ка вы­твор­ча­га ад­дзе­ла вы­да­вец­тва Ака­дэ­міі на­вук БССР. Па­мёр Ха­сан Алек­сан­дро­віч у 1959 го­дзе: яго­ная ма­гі­ла — адзі­нае па­ха­ван­не, што за­ха­ва­ла­ся не­кра­ну­тым на ко­ліш­ніх та­тар­скіх мо­гіл­ках у Мін­ску. Да­рэ­чы, на фрон­це зма­гаў­ся су­праць гіт­ле­раў­цаў і сын Ха­са­на Алек­сан­дро­ві­ча, Іо­сіф.

Акра­мя та­го, у дзей­нас­ці пад­пол­ля актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ла гру­па та­тар­скай сям’і Ад­амо­ві­чаў, мін­скія та­та­ры ўва­хо­дзі­лі ў склад пад­по­ль­най гру­пы, што дзей­ні­ча­ла на гар­бар­ным за­во­дзе, а так­са­ма раз­вед­ва­ль­на-ды­вер­сій­ных груп “Мсціў­цы” і “Пер­шыя”. Па­вод­ле звес­так, вы­яўле­ных да­след­чы­цай Свят­ла­най Гры­ба­вай, мясц­овыя та­та­ры бра­лі ўдзел так­са­ма ў дзей­нас­ці пад­пол­ля ў Брэс­це, Ка­пы­лі і Уз­дзе. Мно­гія та­та­ры так­са­ма да­лу­ча­лі­ся да пар­т­зан­ска­га ру­ху аль­бо ра­та­ва­лі яўрэ­яў — ахвяр на­цыс­цкіх кар­ных акцый, — не­ка­то­рым з іх над­адзе­на зван­не Пра­вед­ні­каў на­ро­даў све­ту. Мно­гія мясц­овыя та­та­ры бы­лі ма­бі­лі­за­ва­ныя (пе­ра­важ­на ў 1944 го­дзе, па­сля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі) і ва­ява­лі на  фрон­це ў скла­дзе Чыр­во­най арміі. Акра­мя та­го, та­тар­скія час­ткі з лі­ку ўра­джэн­цаў Бе­ла­ру­сі існа­ва­лі ў 2-м Поль­скім кор­пу­се на ча­ле з ге­не­ра­лам Ула­дзіс­ла­вам Андэр­сам — та­кім чы­нам, бе­ла­рус­кія та­та­ры зма­га­лі­ся су­праць на­цыз­му так­са­ма на Бліз­кім Усхо­дзе і на за­ход­нім фрон­це ў Еўро­пе.

Як ба­чым, бе­ла­рус­кія та­та­ры па­кі­ну­лі ў гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі не­ма­лы след, сум­лен­на пра­цу­ючы на ка­рысць усіх на­ро­даў, што на­ся­ля­юць на­шу зям­лю, і ба­ро­ня­чы яе ад са­мых роз­ных во­ра­гаў і за­ва­ёўні­каў на пра­ця­гу доў­гіх ста­год­дзяў, а іх ку­ль­тур­ная спад­чы­на зра­бі­ла­ся не­ад’емнай час­ткай агу­ль­на­га ду­хоў­на­га на­быт­ку ўсіх жы­ха­роў кра­іны. 

 

Ілюс­тра­цыі (архіў­ныя фо­та)

Антон РУ­ДАК