Як у Магілёве рабілі калядную паштоўку

Апублiкавана: 28 снежня 2022 Нам пішуць Музеі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў інтэрактыўны занятак "Навагодняе прывітанне. Робім калядную паштоўку!" . Юныя ўдзельнікі заняткаў захоплена выбіралі навагоднія паштоўкі і арыгінальна афармлялі на іх навагоднія віншаванні самым дарагім і блізкім людзям.

Таксама была праведзена тэматычная віктарына, у якой усе ўдзельнікі прынялі самы актыўны ўдзел і атрымалі заслужаныя прызы.