У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў інтэрактыўны занятак "Навагодняе прывітанне. Робім калядную паштоўку!" . Юныя ўдзельнікі заняткаў захоплена выбіралі навагоднія паштоўкі і арыгінальна афармлялі на іх навагоднія віншаванні самым дарагім і блізкім людзям.
Таксама была праведзена тэматычная віктарына, у якой усе ўдзельнікі прынялі самы актыўны ўдзел і атрымалі заслужаныя прызы.