У Мінску праходзіць касмічная выстава "Чакайце нас, зоркі". Асновай выставачнага праекта сталі архіўныя матэрыялы савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій.
У экспазіцыі прадстаўлены работы вядучага касмічнага мастака СССР Андрэя Сакалова і касманаўта Аляксея Лявонава. Асобная зала прысвечана феномену захаплення ўсім паранармальным у познесавецкі перыяд.
Выставу можна наведаць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 29 студзеня.