Канцэртную праграму "Музыка Галівуду" прадставяць у Вялікім тэатры 10 і 11 студзеня. На сцэне тэатра выступяць больш за 60 таленавітых музыкантаў. Сімфанічны аркестр Вялікага тэатра выканае галоўныя музычныя тэмы з вядомых фільмаў, а на экране пакажуць відэашэраг самых знакавых сцэн з кінакарцін.
За дырыжорскім пультам – маэстра Вільгельм Кайтэль (Германія), які ўжо больш за 15 гадоў супрацоўнічае з Вялікім тэатрам Беларусі.
Пачатак канцэртных праграм у 19.00.