Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 21 студзеня рэканструюе абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Мерапрыемства "Ай, Калядачкі, вы на дуб, на дуб", у аснове якога ляжыць старажытны беларускі абрад "Цягнуць Каляду на дуба", адбудзецца 21 студзеня ў Мінску.
Абрад з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры наведвальнікам спачатку раскажуць пра сэнс і змест абраду, а затым запросяць на вакальна-танцавальную праграму, усе асаблівасці традыцыі можна будзе ўбачыць на свае вочы.