Ⅲ

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі народнаму артысту Беларусі Яўгену Гладкову

Апублiкавана: 11 кастрычнiка 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Дата

Аўтар: Аўтары

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з юбілеем.

 

«Ваш жыццёвы шлях — гэта прыклад адданага служэння любімай справе. Вы рэалізавалі свой талент на творчай ніве, унеслі вялікі ўклад у развіццё народнага інструментальнага мастацтва і папулярызацыю нацыянальнай музычнай культуры», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівага прызнання заслугоўвае педагагічная дзейнасць Яўгена Гладкова. «Вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі майстэрства, глыбокімі ведамі і бясцэнным вопытам», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых здзяйсненняў.

Крыніца: сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

MAX TikTok