Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з юбілеем.

«Ваш жыццёвы шлях — гэта прыклад адданага служэння любімай справе. Вы рэалізавалі свой талент на творчай ніве, унеслі вялікі ўклад у развіццё народнага інструментальнага мастацтва і папулярызацыю нацыянальнай музычнай культуры», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што асаблівага прызнання заслугоўвае педагагічная дзейнасць Яўгена Гладкова. «Вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сакрэтамі майстэрства, глыбокімі ведамі і бясцэнным вопытам», — падкрэсліў ён.
Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і новых здзяйсненняў.
Крыніца: сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь