Ⅲ

Віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Апублiкавана: 07 лiстапада 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Свята

Аўтар: Аўтары

“Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У гэта свята мы ўспамінаем лёсавызначальныя падзеі, якія вярнулі мільёнам людзей веру ў роўнасць, справядлівасць і дастойнае жыццё.

Для нашай рэспублікі 1917 год мае асаблівае значэнне. Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала асновай, на якой мы пабудавалі сваю краіну і ўпершыню выйшлі на сусветную арэну як суверэнная дзяржава.

Беларусь і сёння прадаўжае прытрымлівацца лепшых ідэй і сэнсаў Вялікага Кастрычніка. Памяць аб перажытых выпрабаваннях узмацняе сувязь паміж пакаленнямі, умацоўвае згоду і адзінства ў грамадстве, натхняе на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў у імя агульнай справы.

Аляксандр Лукашэнка”

Крыніца: партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

MAX TikTok