Ⅲ

“Броўкі / Сысы: гісторыя ў лёсах”

Апублiкавана: 20 лiстапада 2026 Афiша Музеі Мінск Соцыум

Аўтар: Служба інфармацыі

26 лістапада а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Броўкі / Сысы: гісторыя ў лёсах”, прысвечанай сваякам народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

 

Пятрусь Броўка нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і Усціна Адамавіча Броўкі і Алены Сцяпанаўны (у дзявоцтве – Сыс) ў вёсцы Пуцілкавічы.

— Успамінаючы свой радавод, паэт жартаваў, што яго род найстаражытнейшы на Ушаччыне, бо продкаў па бацьку звалі Адам і Ева – Адам Іосіфавіч Броўка і Ева Іванаўна Тарасевіч, — прывялі цікавы факт у музеі.

Як і ў многіх сялянскіх сем’ях таго часу, у Броўкаў і Сысоў хапала родных і сваякоў: браты і сёстры, дзядзькі і цёткі, дзядулі і бабулі… Іх лёсы і сталі асновай новай часовай экспазіцыі. Праз гісторыі з жыцця Броўкаў і Сысоў — кранальныя, смешныя, сумныя — адлюстравана гісторыя беларусаў ХХ стагоддзя.

Уваход на адкрыццё вольны.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2027 года.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok