Майстэрня "Данііл Хармс: Я вынуў з галавы шар"

Апублiкавана: 05 красавiка 2023 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі пройдзе майстэрня "Данііл Хармс: Я вынуў з галавы шар". Напярэдадні прэм'еры спектакля "Вось я і прыйшла" даследчыца тэатра Алена Мальчэўская і рэжысёр Аляксандр Бародка паразмаўляюць пра яркую і шматгранную асобу Хармса і пра гульню як жыццёвы і творчы метад.

"Як расшыфроўваць мастацкі свет Хармса і якія вобразы ён у сабе змяшчае?" — такая асноўная тэма гутаркі.

Мерапрыемства адбудзецца сёння ў 19.00