У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбудзецца рэгіянальны фестываль "Чароўны свет батлейкі". У ім прымуць удзел народныя (узорныя) тэатры "Батлейка", а таксама непрафесійныя, аматарскія і нават хатнія тэатры з розных куткоў Беларусі.
Традыцыйная тэма пастановак — рэлігійная, але ўвагай таксама карыстаюцца пастаноўкі па матывах твораў рускіх і беларускіх класікаў і дзіцячыя п'есы.
Мерапрыемства пачнецца 20 мая ў 11 гадзін.