Пастаноўку "Севільскі цырульнік" пакажуць у Вялікім тэатры Беларусі. Пастановачную групу ўзначальвае італьянскі рэжысёр Альда Тарабэла. Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступае Уладзімір Авадок, хормайстар-пастаноўшчык спектакля – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч.
Сюжэт оперы "Севільскі цырульнік" просты: маладыя людзі кахаюць адно аднаго і хочуць ажаніцца – насуперак волі бацькоў і апекуноў, а хітрыя ды спрытныя слугі ва ўсім дапамагаюць закаханым. Па словах рэжысёра, гэтая опера прыўнясе крыху італьянскага сонца ў беларускую пастаноўку.
Прэм'ерныя паказы адбудуцца 6 і 7 чэрвеня.