Тэму курэння разглядалі ў бібліятэках

Апублiкавана: 06 чэрвеня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Курэнне – сапраўдная праблема для грамадства. Яно нішчыць здароўе чалавека, уводзіць асобу ў залежнасць. Праблема шкодных звычак у падлеткавым асяроддзі заўседы актуальная, таму немалаважнае значэнне ў  грамадстве набывае прафілактыка шкодных звычак і прапаганда здаровага ладу жыцця. 31 мая адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з курэннем. Бібліятэкі Астравеччыны не абмінулі гэту дату і правялі вялікую колькасць мерапрыемстваў. 

Дзень здароўя “Выбіраем жыццё без табачнага дыму” для вучняў пачатковых класаў гімназіі №1 горада Астраўца прайшоў у Астравецкай раённай бібліятэцы. Вучні даведаліся больш аб шкодзе курэння, была прыведзена статыстыка, а бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі расказалі аб уздзеянні курэння на псіхіку чалавека. Пагутарылі і аб тым, як адрозніць курыльшчыка. Конкурсы “Славесны бой”, “Закурым?”, “Антырэклама”, “Складзі прымаўку”, гульня “Праўда і хлусня” дапамаглі ў цікавай форме падысці да праблемы.  Навучэнцы разыгрывалі сітуацыі, у якіх павінны былі прывесці сур’ёзныя аргументы, чаму яны павінны адмовіцца ад прапанаванай ім цыгарэты.

 

Прафілактычную гадзіну здароўя “Аргументы супраць  курэння” правяла бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”. Падрабязна разабралі шкодныя звычкі, якія ўплываюць на здароўе чалавека. Падлеткі выказалі свае аргументы супраць курэння і прызналіся, што ніхто з іх не курыць. Супрацоўнік бібліятэкі раздала  лістоўкі “Жыцце без цыгарэт”.

У межах Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшоў вусны часопіс “Дрэнным звычкам – кніжны заслон”.Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб вытоках гэтага дня. Бібліятэкар прывяла статыстыку дрэнных звычак у нашай краіне. Закранулі і тэму ўздзеяння курэння на арганізм чалавека. Разважалі аб тым, як курэнне ўздзейнічае на псіхіку чалавека, чаму выклікае залежнасць. Далей удзельнікаў чакала інтэлектуальная віктарына “Школьніку аб шкодзе курэння”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні. 

Аб шкодзе курэння і ўплыве на здароўе дзіцячага арганізма гаварылі ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб”. Там прайшоў урок здароўя “Затушы цыгарэту”. Бібліятэкар расказала пра тое, як важна ў наш няпросты час змаладу берагчы здароўе, аб наступствах курэння, пазнаёміла з кнігамі і буклетамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Ворагі твайго здароўя”. Дзеці паглядзелі мультфільм аб шкодзе тытунёвага дыму.  

У рамках Сусветнага дня без тытуню ў філіяле “Варонская сельская бібліятэка” падрыхтавалі прэс-дайджэст “Тытунёвы туман падману”. Кнігі, часопісы і артыкулы з перыядычных выданняў, цытаты знакамітых людзей аб шкодзе курэння і спосабах адмовы ад шкоднай звычкі былі прапанаваны для знаёмства. Бібліятэкар праінфармавала аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі, даведаліся аб наступствах курэння, аб тым, што чалавек, які курыць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным.

Філіял “Мальская сельская бібліятэка” правяла акцыю “Беларусь супраць тытуню”. Мэтай акцыі стала прапаганда здаровага ладу жыцця і матывацыя насельніцтва аграгарадка Малі адмовіцца ад курэння. Бібліятэкар наведала арганізацыі і прапаноўвала людзям загадзя падрыхтаваныя буклеты і памяткі аб шкодзе курэння.

Бібліятэкар філіяла “Варнянская сельская бібліятэка” правяла акцыю “Это опасно – не рискуй напрасно”. На мерапрыемстве  гаварылі аб шкодзе курэння, пра закон  аб забароне  курэння ў грамадскіх месцах, як цыгарэтны дым уплывае на людзей, якія страшныя наступствы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі  буклеты, памяткі з падрабязнай інфармацыяй па гэтай тэме.  

Шмат цікавай і карыснай інфармацыі прысутныя адкрылі для сябе на мерапрыемствах. Спадзяёмся, што гэтыя веды абавязкова дапамогуць ім у далейшым жыцці.  

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”