Семінар-трэнінг "Тэатральная тэрапія: ад каранёў да крылаў"

Апублiкавана: 15 чэрвеня 2023 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра "Лютэя". 

Унікальнасць тэатра — у новай форме тэатральнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне, пастаноўку і паказ псіхалагічных спектакляў і іншых форм тэатральнай дзейнасці па аўтарскай методыцы Наталлі Раманчык. На семінары разам з акцёрамі тэатра ў бяспечнай прасторы кожны ахвотны зможа адчуць сябе часткай цэлага, дакрануцца да каранёў – сустрэцца са сваімі продкамі і звярнуцца да гісторыі сваёй сям'і. 

Мерапрыемства адбудзецца 16 чэрвеня а 19-й гадзіне.