Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра "Лютэя".
Унікальнасць тэатра — у новай форме тэатральнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне, пастаноўку і паказ псіхалагічных спектакляў і іншых форм тэатральнай дзейнасці па аўтарскай методыцы Наталлі Раманчык. На семінары разам з акцёрамі тэатра ў бяспечнай прасторы кожны ахвотны зможа адчуць сябе часткай цэлага, дакрануцца да каранёў – сустрэцца са сваімі продкамі і звярнуцца да гісторыі сваёй сям'і.
Мерапрыемства адбудзецца 16 чэрвеня а 19-й гадзіне.