Прэ­мія Са­юзнай дзяр­жа­вы: дзе­ля друж­бы і бра­тэр­ства

Апублiкавана: 14 лiпеня 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Грамадскае абмеркаванне намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва праходзіць у Беларусі і Расіі з 1 ліпеня да 1 верасня. 

Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы паведамляе, што ў перыяд з 1 ліпеня па 1 верасня 2023 года праводзіцца грамадскае абмеркаванне твораў, адабраных для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2023-2024 гады. 

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаюцца за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельнікамі Саюзнай дзяржавы, аўтарамі якіх з’яўляюцца грамадзяне дзяржаў — удзельніц Саюзнай дзяржавы. Прэміі прысуджаюцца адзін раз на два гады. Памер адной прэміі складае пяць мільёнаў расійскіх рублёў. Рашэнне аб прысуджэнні прэмій прымаецца вышэйшым Дзяржаўным Саветам Саюзнай дзяржавы. 

У адпаведнасці з Палажэннем аб прэміях, зацверджаным Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 29 кастрычніка 2005 г. № 30, Экспертным саветам пры Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій адабраны наступныя творы: 

  •  Стварэнне музея ў дзяржаўнай установе “Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”; аўтарскі калектыў у складзе: Скробат Віктар Мікалаевіч, галоўны архітэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга “Інстытут Белдзяржпраект”; Пяткевіч Андрэй Георгіевіч, мастак-манументаліст, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”; Храмой Аляксандр Васільевіч, дырэктар дзяржаўнай установы “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”. 
  •  Стварэнне цыкла канцэртаў, прысвечаных Вялікай Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (7 мая 2021 г. “Любімыя мелодыі ваенных гадоў”; 5 мая 2022 г. Сёмая сімфонія “Ленінградская” Д. Шастаковіча; 22 чэрвеня 2022 г. “Рэквіем” Д. Кабалеўскага на вершы Р. Раждзественскага); аўтар — Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч, галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь установы “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”. 
  •  Стварэнне і рэалізацыя гісторыка-асветніцкага праекта “Бацькаўшчына”, выданне аўтарскіх кніг-альбомаў; аўтар — Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч, пазаштатны аўтар рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”. 
  •  Песні “Беларусь” (словы К. Абойшчыкава, музыка В. Захарчанкі), “Русь” (словы І. Нікіціна, музыка В. Захарчанкі), “Цераз рэчаньку” (беларуская народная песня, музычная апрацоўка В. Захарчанкі); аўтар — Захарчанка Віктар Гаўрылавіч, генеральны дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай навукова-творчай установы культуры Краснадарскага краю “Кубанскі казацкі хор”. 
  •  Праект “Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архівах Саюзнай дзяржавы”; аўтарскі калектыў у складзе: Піляк Сяргей Аляксандравіч, дырэктар Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры “Дзяржаўны музей “Смаленская крэпасць”; Запартыка Аляксандр Міхайлавіч, дырэктар установы “Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі”; Валуеў Дзям’ян Валер’евіч, старшы навуковы супрацоўнік Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры “Дзяржаўны музей “Смаленская крэпасць”. 

 

З інфармацыяй пра творы і іх аўтараў можна азнаёміцца ў раздзелах аб прэміі Саюзнай дзяржавы на інтэрнэт-рэсурсах Саюзнай дзяржавы (www. посткомсг.рф і www.soyuz.by) і на сайце РУП “Дом прэсы” (www. dompressy.by). 

Водгукі і рэцэнзіі на творы, адабраныя для ўдзелу ў конкурсе на саісканне прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама меркаванні і прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце: mail@postkomsg.com або па адрасах: 

у Расійскай Федэрацыі — 119034, г. Масква, Яропкінскі зав., д. 5, буд. 1, Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы; 

у Рэспубліцы Беларусь — 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, д. 7, Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску.