Маладыя оперныя салісты выканаюць шэдэўры сусветнай оперы ў праграме «Зоркі беларускай оперы на сцэне філармоніі» Белдзяржфілармоніі 16 верасня.
Сёлета аўтар і мастацкі кіраўнік праекта «Музычная гасцёўня», піяністка Таццяна Старчанка прадстаўляе праграму з удзелам маладых салістаў беларускай оперы. На сцэне Белдзяржфілармоніі выступяць уладальнікі цудоўных галасоў, выканаўцы вядучых партый у спектаклях Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марта Данусевіч, Тарас Прысяжнюк і Аляксандр Міхнюк.
Музычная праграма адбудзецца 16 верасня ў 19.00 у малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі.