У нашым паўсядзённым жыцці ёсць людзі, якія займаюцца чарадзействам… Да прыкладу, Андрэй Рэцікаў — не толькі кіраўнік народнага тэатра лялек “Капялюш”, які працуе ў цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. Ён рэжысёр, акцёр, мастак-афарміцель, удзельнік самых розных тэатральных фестываляў і выстаў. А яшчэ Андрэй Міхайлавіч узнавіў старажытны від батлейкі “Віцебскі Жлоб”, уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Творчасць Андрэя Рэ­цікава заслужыла высокую ацэнку на розных фестыва­лях. Напрыклад, у 2016-­м “Капялюш” стаў перамож­цам ІІ Адкрытага рэгіянальнага фестывалю “Чароў­ны свет Батлейкі”. У тым жа годзе атрымаў і дыплом пераможцы на Міжна­родным калядным фэсце батлеечных і лялечных тэ­атраў “Нябёсы”. Таксама заваяваў першае месца на абласным конкурсе “Ля­лечны свет”.

Андрэй Міхайлавіч, з чаго ўсё пачалося ?

Я з маленства любіў ляпіць розныя фігуркі, ба­тальныя сцэны. Уся кватэ­ра была заваленая вырабамі з пластыліну. Маці паста­янна прымушала наводзіць парадак. Але гэта не замі­нала мне быць рэжысёрам самых розных сюжэтаў. Па адукацыі я філолаг. У сту­дэнцкія гады вельмі любіў выступаць у тэатры. Наогул сярод маіх родзічаў многа творчых і цікавых людзей: рэзчыкі па дрэве, дэкара­тары, мастакі. Мой дзяду­ля Вікенцій — удзельнік Першай сусветнай вайны, чырванадрэўшчык — рабіў мэблю, лодкі з дрэва, хоць сам быў без ног. Напэўна, дар працы з дрэвам у мяне ад дзядулі. А яшчэ ён быў знаёмы з Язэпам Драздо­вічам… А вось у майго таты сястра спявала ў самадзей­ным ансамблі. Адсюль — цяга да песні.

Чым прывабіла бат­лейка?

Гэта адна з форм ля­лечнага тэатра, яна з'явіла­ся ў Беларусі ў ХVI—ХVII стагоддзях і была звяза­ная з рэлігійным святам нараджэння Хрыста. Аб гэтым сведчыць сама на­зва тэатра — батлейка (ад назвы мястэчка Віфлеем, ці Бэтлеем, дзе, паводле біблейскай легенды, нара­дзіўся Хрыстос). Традыцыя інсцэніраваць біблейскія сюжэты з дапамогай лялек зарадзілася ў Італіі, потым распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і ўвабрала ў сябе нацыянальныя асаблівас­ці кожнага народа. На По­лаччыне яна была вельмі распаўсюджаная, тэатр ля­лек існаваў нават пры езу­іцкім калегіуме. Я збіраю матэрыялы пра батлейку, захапляюся ёй, удзельні­чаю ў семінарах.

— Як вырашылі лялеч­нікам стаць ?

— Аднойчы ў свайго сябра дызайнера ўбачыў на рабочым стале пашы­тую на руку ляльку. Узяў яе і міжвольна пачаў агуч­ваць. Сябра заўважыў гэта і сказаў: “Калі пасля гэта­ ты не паставіш лялечны спектакль і не пакажаш яго дзецям, не будзеш мець рацыі”. Свой пер­шы спектакль я паставіў у 1996 годзе на плошчы На­ваполацка з нагоды свят­кавання дня горада.

— А калі з’явіўся “Капя­люш”?

— У 2003 годзе. Тады я і зрабіў пастаноўку “Аван­туры паноў Кубліцкага і Заблоцкага” паводле ка­медыі Пятра Васючэнкі. Усё атрымалася. Можна сказаць, справа ў капелю­шы была.

— Што патрэбна, каб стаць сапраўдным лялеч­нікам?

— Лялькі трэба лю­біць, укладаць у іх душу, “ажыўляць” іх, адухаў­ляць. Гэта вельмі важны момант: не проста ўзяць ляльку і сказаць некалькі слоў, а здолець перадаць яе пачуцці, палкую душу.

— Чаму вучаць вашы ля­лькі?

— Дабрыні, сумленнас­ці, сяброўству. Калі я бачу захапленне ў вочках ма­ленькіх гледачоў, якія ра­дасна пляскаюць у ладкі і смяюцца, гэта найвялік­шая ўзнагарода для мяне. Пасля кожнага прадстаў­лення дазваляю дзецям дакрануцца да лялек, раз­ глядзець дэкарацыі блі­жэй і нават пагуляць з імі.

— Якія асаблівасці мае “Капялюш”?

— Заўсёды дасканала рыхтуем тэкст будучай пастаноўкі, каб сучасна­му гледачу было цікава. Дадаём жарты, дзе гэ­та патрэбна. А вось сю­жэт, музычныя тэмы за­стаюцца такімі ж, як і ў арыгінале. На кожным спектаклі задзейнічана ад 10 да 20 герояў. Асаблі­васцю тэатра “Капялюш” з’яўляецца тое, што ў бы­ тавых сцэнах удзельні­чаюць шпеневыя мары­янеткі. Я сам вырабляю неабходныя дэталі для прадстаўлення і агуч­ваю марыянетак, бывае, адзін. Аднойчы агучваў адразу 22 персанажы, вы­ходжу на паклон, а гледа­чы са здзіўленнем пыта­юцца: “А астатнія дзе?”

— Ці шмат вандруе “Капялюш”?

— Мы з маёй каман­дай адыгралі сотні лялеч­ных спектакляў у розных кутках краіны. Адным з самых папулярных пра­ектаў быў мабільны тэ­атр лялек “Жан і П’ер”. Сцэнарый да яго паводле французскіх казак я на­пісаў за ноч. А потым два гады з камандай ездзіў з вялікімі роставымі ляль­камі па гарадах і вёсках.

— Сцэнарыі для спек­такляў пішаце сам?

— У нашых руках літа­ратура, кнігі беларускіх і рускіх аўтараў, народ­ныя казкі, перыядычныя выданні. Штосьці я пішу сам, штосьці бяру гато­вае. Пастаноўкі разліча­ны як на юнага, так і на дарослага гледача. Ёсць сцэнкі, якія я сам напісаў і ўвёў у батлейку. І перса­нажы прыдумаў для гэ­тых сцэнак.

— Вашым голасам раз­маўляюць паны ў прыго­жым адзенні, цыганка, якая абяцае прадказаць лёс, мітуслівая дама — на­ ведвальніца салонаў пры­гажосці… Хто ж яны — героі з чароўнага доміка, што ажываюць у вашых руках?

— Раскажу на пры­кладзе герояў спектакля “Свет у базарны дзень”: цыган з цыганкай, ста­ноўчы паліцэйскі, селя­нін Яська, гараджане, Бэрка, Сара і іншыя. Гіс­торыя, у якой задзейніча­ны гэтыя героі, здарылася ў пачатку ХХ стагоддзя на Полацкім базары. Мно­гіх герояў прыдумваю сам. Вось, напрыклад, аднойчы на працу да нас завіталі так званыя кара­бейнікі, прадаўцы чаю, шакаладу, пячэння. І на­радзіўся ў мяне тады воб­раз “таргаша”— жанчына ў прыгожым сарафане, з бублікамі. “Пранік ту­льскі, кансервы арханге­льскія, ёсць печань трас­кі. Купляй! Налятай!”

— На вашы пастаноў­кі прыходзяць толькі дзе­ці або ёсць і дарослыя. Як зрабіць пазітыўны настрой для ўсіх?

— Збіраюцца гледачы ўсіх пакаленняў (усмі­хаецца). Наогул сумесны прагляд спектакля дзя­цей з бацькамі — добры сродак правесці час з ся­м’ёй. Тэатр лялек сам па сабе — магія. Бывае, на прадстаўленні выцягнеш якога-­небудзь героя з ча­мадана — і нават самы сур’ёзны глядач пачынае ўсміхацца. Таму батлейка і будзе жыць стагоддзямі.

Ёсць дзеці, якія про­сяць навучыць іх кіраваць лялькамі?

На жаль, цяпер ня­ма. Мабыць, бацькі ад­праўляюць іх на розныя спартыўныя, танцаваль­ныя секцыі. А не гуляць у лялькі. Але ж мноства людзей выступалі ў на­шым тэатры.  Дарэчы, у першы набор акцё­раў уваходзілі студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Распавядзіце, калі ласка, пра ваш батлеечны гурток.

— На базе цэнтра дзей­нічае мой гурток “Зна­ёмства з Батлейкай”. Якраз на летніх каніку­лах запрашалі дзетак на майстар-­клас “Шпене­вая лялька”. Спачатку я расказваў пра гісторыю лялькі, затым па падрых­таваных загатоўках мы прыдумвалі персанажа, размалёўвалі твар, апра­налі. Я падказваў, якая тканіна лепш падыдзе для пэўнага касцюма. Кожны ўдзельнік зрабіў сваю, непаўторную ля­льку. Мы з навучэнцамі заўсёды звяртаем увагу на моду пэўнага гістарычна­га перыяду, аналізуем фа­таграфіі, падрабязна раз­глядваем дэталі касцюма: галаўныя ўборы, кашулі, абутак.

— Ці задумваліся ка­лі­-небудзь пра вядзенне анлайн­-трансляцый ва­шых спектакляў?

— Ведаеце, адна мая знаёмая пастаянна мне раіць весці такі канал. Але ж пакуль не вяду. На выкладанне новых відэа не хапае часу.

Ці ёсць у рэпертуары спектаклі на дабрачыннай аснове?

Ёсць. Заўсёды хва­лююся перад такімі вы­ступленнямі. З апошніх паездак быў у псіха­неў­ралагічным дыспансеры ў Навінках. Там многа ляжачых дзетак, многа з суправаджэннем дарос­лых. Таксама паказваў спектакль у Цэнтры ка­рэкцыі. Трэба было пры­думаць асаблівую паста­ноўку спектакля — без гучнай музыкі, рэзкіх рухаў. У выніку ўсё прай­шло добра.

Традыцыйнае пытан­не пра перспектывы.

— Рыхтуюцца два но­выя спектаклі ў новым фармаце. Гэта ўжо будзе не батлейка, а тэатр ля­лек з новымі персанажа­мі і дэкарацыямі. Дарэ­чы, гэта сумесная праца. Перамены чакаюць і бат­лейку. Таксама ёсць жа­данне зрабіць залу славы “Капелюша”, лялькі яко­га дораць сапраўдную ра­дасць.

Марына НЕМІРОВІЧ,

бібліятэкар Наваполацкай

гарадской дзіцячай бібліятэкі