Першая / Аўтар – Аўтары

Экскурсія-лекцыя "Супрэматычная кропка ў беларускім барока"

Мастацкі музей імя Паўла Масленікава ў Магілёве арганізаваў экскурсію-лекцыю "Супрэматычная кропка ў беларускім барока" Далей..

Кірмаш рамеснікаў "Казюкі"

Апублiкавана: 08 сакавiка 2023 Стужка Традыцыі Гродна і вобласць

Кірмаш рамеснікаў "Казюкі" прайшоў у Гродне Далей..

Да па­зі­ты­ва!

Апублiкавана: 08 сакавiка 2023 Стужка Музеі Мінск

“РАСФОТА” ўдзельнічае ў стварэнні Беларускага цэнтра захавання фотаспадчыны. Далей..

Выстава "Пейзажы alla prima"

Экспазіцыю "Пейзажы alla prima" прэзентавалі ў Наваполацку. Горныя краявіды, архітэктура Віцебска, нацюрморты — амаль 30 работ сталічнай мастачкі Вікторыі Ярковіч упрыгожваюць выставачную залу Музея гісторыі і культуры Наваполацка. Большасць карцін напісана alla prima. Гэта тэхніка жывапісу, якая дазваляе завяршыць палатно яшчэ да высыхання фарбаў, за адзін прысест. Далей..

На сты­ку ку­ль­тур

Апублiкавана: 06 сакавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава ShivaShakti, прысвечаная Індыі. Далей..

Новы нумар газеты "Культура"

Апублiкавана: 05 сакавiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

Пра што пачытаць у №9 газеты "Культура"? Далей..

Выстава "Спатканне з Бразіліяй"

Апублiкавана: 05 сакавiка 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

У Палацы мастацтваў адкрылася выстава "Спатканне з Бразіліяй". У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу, графікі, лічбавага мастацтва, арт-аб'екты, інсталяцыі і анімацыі, створаныя беларускімі мастакамі. Далей..

Вакальны конкурс "Поющая весна"

Апублiкавана: 04 сакавiка 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

У Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў вакальны конкурс "Поющая весна". На юбілейны форум прыехалі салісты са Смаргоні, Астраўца, Міхалішак, Варнянаў, Гальшанаў, Жупранаў, Навагрудка, Гервятаў і саміх Ашмянаў. Далей..

Перспектывы супрацоўніцтва

Апублiкавана: 04 сакавiка 2023 Стужка Афіцыйна Мінск

У рамках рабочага візіту дэлегацыі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі 3 сакавіка прайшла сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з намеснікам міністра культуры Расійскай Федэрацыі Алай Манілавай. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і вызначаны задачы на найбліжэйшую перспектыву. На перамовах прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў. Далей..

Канцэрт Глеба Лапіцкага "Вымярэнне жыцця"

Апублiкавана: 03 сакавiка 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

У Віцебску з аншлагам прайшоў сольны канцэрт Глеба Лапіцкага "Вымярэнне жыцця". Далей..

Выстава "Музейны прадмет"

Апублiкавана: 02 сакавiка 2023 Стужка Музеі Гомель і вобласць

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пазнаёмяць з леташнімі паступленнямі ў фонды музея. На выставе "Музейны прадмет" можна будзе ўбачыць археалагічныя і палеанталагічныя знаходкі, прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і вышыўкі, а таксама дакументы і фатаграфіі, падораныя гамяльчанамі і гасцямі горада. Далей..

Канцэрт калектыву "Чысты голас"

Апублiкавана: 02 сакавiка 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Чысты голас" выступіць з канцэртам вакальнай музыкі ў Віцебскай абласной філармоніі 4 сакавіка. Рэпертуар гурта не мае абмежаванняў. На жывых імпрэзах артысты выконваюць як класічныя і фальклорныя творы, так і сучасную аўтарскую, эстрадную песню. Далей..

Выстава "Талстой і Беларусь"

Апублiкавана: 02 сакавiка 2023 Стужка Музеі Мінск

Выстава “Талстой і Беларусь” адкрылася 1 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Гэтая часовая экспазіцыя — супольны з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве праект. Выстава, прымеркаваная да 195-годдзя класіка рускай літаратуры, прысвечана сувязі майстра з нашай краінай, а таксама ўплыву яго творчасці на беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Далей..

Сустрэча з Аляксандрам Вараксам

Апублiкавана: 01 сакавiка 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У рамках працы дыскусійнага клуба "Люстэрка творчасці" ў Палацы культуры горада Ліды прайшла сустрэча з лідскім мастаком, выкладчыкам, членам Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Вараксам. Далей..

“Марат” у “Судотыку” з “Фігаро” і “Карчмаркай”

Апублiкавана: 01 сакавiка 2023 Арт-блог Тэатры Мінск

Цяперашні сезон у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры быў адзначаны адразу некалькімі прэм’ерамі. Апроч вельмі ўдалай “Царэўны-жабкі” для дзяцей (гл. “К” № 53 за 2022 г.), гэта ажно чатыры спектаклі для дарослых — розныя па жанры, эстэтыцы і ступені дасканаласці. Далей..

БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. САКАВІК

Апублiкавана: 01 сакавiка 2023 Каляндар Традыцыі Мінск

Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. Далей..

Інтэрактыўнае мерапрыемства "Масленіца прыйшла!"

Апублiкавана: 28 лютага 2023 Нам пішуць Музеі Магілёў і вобласць

У Мастацкім музеі імя Масленікава ў Магілёве адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства "Масленіца прыйшла!". Далей..

Выстава ShivaShakti

Апублiкавана: 28 лютага 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

У Мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава ShivaShakti, прысвечаная Індыі. Творы графікі і жывапісу нашых суайчыннікаў Андрэя Ярашэвіча і Аляўціны Башкатавай уяўляюць сабой сінтэз ідэй беларускай і індыйскай культур. Карціны Башкатавай заснаваны на ўспамінах пра месцы, якія пакінулі найбольш моцныя ўражанні падчас падарожжа мастачкі па Індыі. Работы Ярашэвіча даследуюць канкрэтныя тэмы. Напрыклад, у серыі “Шахматы” пераасэнсоўваюцца класічныя вобразы настольнай гульні. Па словах самога Андрэя, ён імкнецца максімальна ясна перадаць задуму, першапачаткова закладзеную ў карціну. Для творчасці Аляўціны характэрныя вобразнасць, метафарычнасць і недагаворанасць. Далей..

Слуцк - культурная сталіца Беларусі 2023 года

Слуцк афіцыйна прыняў статус культурнай сталіцы Беларусі 2023 года. Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі "Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023" адбылася ў Слуцкім гарадскім Доме культуры. Далей..

Канцэртна-забаўляльная праграма “Падарожжа ў каханне”

Апублiкавана: 24 лютага 2023 Нам пішуць Музыка Гродна і вобласць

18 лютага на вялікай сцэне Палаца культуры горада Ліды адбылася канцэртна-забаўляльная праграма “Падарожжа ў каханне” народнай эстраднай студыі “Ліда-мюзікл”. Традыцыйна кожны люты народная эстрадная студыя “Ліда-мюзікл” Палаца культуры горада Ліды дорыць гледачам яркую канцэртна-забаўляльную праграму, прысвечаную Дню нараджэння калектыву. І гэты год не стаў выключэннем. Далей..

Лютаўскі нумар часопіса “Мастацтва”

Апублiкавана: 24 лютага 2023 Стужка Музыка Мінск

Неўзабаве ўбачыў свет лютаўскі нумар часопіса “Мастацтва”. Яго можна будзе пачытаць і нешта нават праслухаць. Далей..

Канцэрт "З Іспаніі ў Вялікую Тартарыю"

Апублiкавана: 24 лютага 2023 Стужка Музыка Віцебск і воблась

Канцэрт "З Іспаніі ў Вялікую Тартарыю" - унікальны сплаў музыкі фламенка, іспанскай гітары, рускіх мелодый, этна і джаза. Амаль уся музыка ў праграме - вынік творчых пошукаў кампазітара з Санкт-Пецярбурга Міхаіла Савічава, гітарыста легендарнага трыа "Лойка", намінанта на прэмію "Грэмі" ў 2019 годзе. Далей..

Каб сонца міма вёскі не прайшло!

Сцэнарый тэатралізаванага фальклорнага свята “Гуканне вясны”. Сцэнарый распрацаваны на аснове мясцовага фальклорнага матэрыялу, запісанага ад носьбітаў з вёскі Паршына, удзельніц народнага фальклорнага ансамбля “Паршынскія зоры” Паршынскага Цэнтра культуры Горацкага раёна. Далей..

Выстава "Выпадковае"

Выстава сучасных мастакоў "Выпадковае" адкрыецца ў Нясвіжы. Марына Канавалава і Ала Шкарадзёнак пакажуць свае работы ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Выстава не мае адной тэмы ці тэхнікі, яна складаецца з ранапланавых работ, зробленых за апошнія гады. Далей..

Рэжысёр дастаў ружжо…

Апублiкавана: 17 лютага 2023 Стужка Тэатры Мінск Галёрка

Адна з самых правакацыйных і складаназлучаных пастановак вярнулася на сцэну Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Прэм’ерныя апладысменты спектаклю “Паляванне на сябе” адгучалі ў 2018 годзе. Тады крытыкі шмат пісалі, гледачы скуплялі квіткі, а грымёры напаўнялі закуліссе водарам лаку для валасоў. Аднак новыя пастаноўкі зрушылі дэкарацыі спектакля на пыльныя стэлажы архіва. І вось РТБД зноў вырашыў дастаць з рэпертуарнага сейфа ружжо “не камедыі”, зарадзіць яго фантасмагарычнасцю і стрэліць з новай сілай у тэатральную прастору. Далей..

Праз стварэнне да разумення існага

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Стужка Афіцыйна Мінск Год міру і стварэння

Зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года міру і стварэння. На чым робіцца акцэнт у дакуменце і што збіраемся ствараць? Далей..

Вяртанне да каранёў

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Стужка Бібліятэкі Мінск

На гэтым тыдні Беларусь наведалі нашчадкі славутага рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Далей..

Літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання”

Апублiкавана: 13 лютага 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-музычная гасцёня “Песні кахання” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Калі б мы задаліся мэтай прачытаць усё, што напісана пра каханне, нам не хапіла б і ўсяго жыцця. Таму ў гэты дзень мы яшчэ раз толькі дакрануліся да тэмы кахання ў паэзіі, яшчэ раз пагаварылі пра гэтае вялікае і таемнае пачуццё. Далей..