
У Мінску праходзіць касмічная выстава "Чакайце нас, зоркі". Асновай выставачнага праекта сталі архіўныя матэрыялы савецкага часу, прысвечаныя космасу і развіццю навуковых тэхналогій. Далей..

IV Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" пройдзе з 4 па 6 студзеня ў змешаным фармаце – анлайн і афлайн. Далей..

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Калядныя гісторыі і традыцыі". На экспазіцыі можна азнаёміцца з традыцыямі Раства у розны час: як святкавалі яго ў народзе (гісторыя, традыцыі, побыт), у эпоху баляў, у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Калядныя традыцыі сёння. Далей..

Тэлевізары 1950-х, модныя паліто 1970-х: у Віцебску адкрылі выставу да 100-годдзя СССР. Далей..
Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. Далей..

У пераднавагоднія дні, 30 і 31 снежня, на сцяне гарадской ратушы будуць дэманстраваць вядомыя навагоднія фільмы савецкай эпохі. Вячэрнія паказы пачынаюцца ў 17.00. Сёння пакажуць "Карнавальную ноч", а "Іронія лёсу, або З лёгкай парай" збярэ гледачоў у перадсвяточную суботу. Далей..

Pas (па, з французскай — крок, танцавальная форма) — тэрмін, якому розныя слоўнікі даюць розныя азначэнні, але найбольш шырока яго трактуе энцыклапедыя “Балет”: “ 1. Асобны выразны рух. 2. Танец у балеце. 3. Шматчасткавая форма класічнага балета…” У народнай творчасці па — крок як аснова руху, выразны пластычны элемент народнай харэаграфіі, форма харэаграфічнай аўтэнтыкі (арнаментальныя, іправізацыйныя, ілюстрацыйна-выяўленчыя танцы); разнажанравыя танцы з захаваннем мясцовых стыляў — “імённыя”, полькі, кадрылі і іншыя. Далей..

Нягледзячы на тое што сёння асноўнай крыніцай інфармацыі прынята лічыць інтэрнэт, роля кніжных скарбніц усё ж такі не змяняецца. Больш за тое, формы працы з наведвальнікамі і ўнутрыбібліятэчныя тэхналогіі ўдасканальваюцца. Для пашырэння функцыянальных магчымасцей сучаснай бібліятэкі выкарыстоўваецца перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак — бібліобус. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава прайшоў інтэрактыўны занятак "Навагодняе прывітанне. Робім калядную паштоўку!" . Юныя ўдзельнікі заняткаў захоплена выбіралі навагоднія паштоўкі і арыгінальна афармлялі на іх навагоднія віншаванні самым дарагім і блізкім людзям. Далей..

Выставу "Зімовая Панарама" 14 сучасных мастакоў да навагодніх свят прадставілі ў галерэі агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Далей..

Прыгожы творчы юбілей сёлета адзначае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Тамела — 30 гадоў сцэнічнай дзейнасці. Далей..

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі чарговая прэм'ера — "Гісторыя Кая і Герды" ("Снежная каралева"). Галоўная ідэя спектакля: у кожнага чалавека павінна быць цёплы і ўтульны дом, дзе яго чакаюць добрыя, шчырыя і адданыя людзі. Гэта ідэя датычыцца як асобнай сям'і, так і глабальна ўсяго чалавецтва. Дзякуючы музыцы і мастацкім сродкам тэатра гледачоў мусіць уразіць гісторыя кахання, самаахвярнасці, унутранай веры, барацьбы чалавека за сваю душу. Далей..

Урачыстае закрыццё Купалаўскага года 15 снежня адбылося ў літаратурным музеі класіка. Падвесці вынікі юбілейнага 2022-га прыйшлі нашчадкі народнага паэта, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, дзеячы культуры. Далей..

Міністэрства культуры далучылася да навагодняй акцыі “Нашы дзеці”: 21 снежня супрацоўнікі ведамства завіталі ў Вілейскую спецыяльную агульнаадукацыйную школуінтэрнат, у якой выхоўваюцца дзеці з парушэннямі маўлення і слыху і дзеці-сіроты. Далей..

У Лідзе адбылося святочнае адкрыццё навагодніх і калядных мерапрыемстваў з уключэннем агнёў галоўнай ёлкі і святочнай ілюмінацыі "Зімовы тэатр каля галоўнай ёлкі". Адна з самых чаканых падзей снежня, нягледзячы на завіруху, сабрала сотні лідчан і гасцей горада каля галоўнай ёлкі. Далей..

Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ўключае рэспубліканскую выставу-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў, экспанаванне творчых работ у Мастацкай Галерэі "Універсітэт культуры", комплекс культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Далей..

На працягу Года гістарычнай памяці аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працаваў над праектам “Лёзненскі эксклюзіў, або ў пошуках цудаў Лёзненшчыны”. Далей..

У Музеі гісторыі і культуры горада Наваполацка праходзіць выстава “Прырода.Думак”. Далей..

Косаўскі палацава-паркавы ансамбль урачыста адкрылі пасля шматгадовай рэканструкцыі. Далей..

Адказ на гэтае пытанне мы пачулі падчас цырымоніі ўшанавання дзеячаў культуры, прымеркаванай да 98-годдзя нацыянальнага сінематографа, у сталічным комплексе “Дыпсэрвіс Хол”. Далей..

Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі і выхаванцы дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля рыхтуюць да Новага года праект - Спектакль "Шчаўкунок" у сучаснай апрацоўцы. Далей..

22 снежня споўнілася 100 год з дня нараджэння пісьменніцы Алены Васілевіч. Яна з'яўляецца менавіта тым аўтарам, якога рэкамендуюць чытаць у школе, чые творы адрозніваюцца асаблівай дынамічнасцю і прыцягальным светам. Дыяпазон яе творчай дзейнасці ўражвае і захапляе: празаік, крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык... Далей..

Дзяржаўны камерны аркестр выступіць у Белдзяржфілармоніі 28 снежня з канцэртнай праграмай "Новаму году — новыя зоркі", прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Роберта Бушкова. Канцэрт адбудзецца ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..

На мінулым тыдні ў Лідскай раённай бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў V Рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя – дзецям" Далей..

Інтэрактыўная выстава "Чараўніцтва навагодняй казкі" адкрыецца ў Магілёве Далей..

27 снежня на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца прэм'ера "Апошні атракцыён". Далей..

У Гомельскім абласным драматычным тэатры прадставяць новы спектакль. Прэм'ера камедыі "Рабі дабро — збівай з тропу!" па п'есе маскоўскага драматурга Ігара Глінкова адбудзецца 20-22 снежня. Далей..