
Чацвёртая штогадовая выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Зімовыя ўражанні" праходзіць у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" па 3 лютага. Далей..

У другі раз у Навагрудку прайшлі гарадскія вулічныя фестывалі “Калядныя цуды”. Урачыстае адкрыццё фестываляў адбылося 23 снежня напярэдадні каталіцкага Раства. Кожны дзень на працягу трох тыдняў гарадская плошча ператваралася ў суцэльную тэатралізаваную сцэну. Далей..

Інтэрактыўны праект "Жывая музыка кіно" Дзяржаўнага камернага аркестра працягнецца 31 студзеня ў кінатэатры "Цэнтральны". Далей..

У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам культуры і прысвечанае тэматыцы Канцэпцыі нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства ў 2024–2026 гадах. Далей..

Імпрэза "Залатыя мелодыі ХХ стагоддзя" адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 20 студзеня а 19-й гадзіне. Далей..

Свята "Шчадраванне на Палессі" адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 20 студзеня. Далей..

Стары Новы год - гэта выдатнае свята, якое падаўжае зачараванне традыцыйных зімовых урачыстасцяў. 12 студзеня ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў прайшла канцэртная праграма "У Новы год з песнямі!" для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы сацыяльнай абароны "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска". Далей..

Дабрачынная акцыя для пажылых людзей “Ад усёй душы” праходзіць у Беларусі з 3 па 14 студзеня. Ва ўсіх рэгіёнах ладзяцца святы, фестывалі, балі, адбываецца ўшанаванне старэйшага пакалення, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доўгажыхароў. Кожны дзень напоўнены павагай і ўвагай. Далей..

Бібліятэчныя установы Бераставіцкага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”. Своеасаблівы марафон добрых спраў праходзіць з мэтай праявіць максімальны клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. У адрас людзей “залатога ўзросту” гучаць віншаванні з Новым годам і Калядамі, цёплыя словы з пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Далей..

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 13 студзеня на ўнікальнае свята "Шчодрык". Далей..

Канцэрт "Калядны цуд" прагучыць у Гомельскай абласной філармоніі 17 студзеня. Далей..

Да 100-годдзя беларускага кінематографа і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы зладзілі новы праект "Векапомнае праз кінакадр". А распачынае яго адмысловы нумар газеты “Культура” (№1 ад 5 студзеня 2024 г.). Далей..

У Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Далей..

Яркі і маляўнічы Калядны баль адбыўся ў Палацы культуры горада Ліды ў рамках Рэспубліканскай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы". Далей..

Ганна Трубяцкая зведала поспех на папулярных тэлепраектах, заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2022” на “Славянскім базары”. Перамогам паспрыялі мэтанакіраванасць і працавітасць, памножаныя на адоранасць. Гэтыя ж якасці не дазволілі спявачцы застацца сярод вечных канкурсантаў. Яе рэпертуар узбагачаецца ўласнымі хітамі, расце геаграфія выступленняў. Па ўсім відаць, што выканаўца дасягае мэты — “быць артысткай высокага рангу”... Далей..

Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..

Гомель адсвяткаваў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты юбілей знакавы для кожнага беларуса, а не толькі для жыхароў горада над Сожам: населены пункт стаў першым абласным цэнтрам у рэспубліцы, з якога выгналі гітлераўцаў. Далей..

Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы падвёў вынікі рэгіянальнага конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Навагодняя фантазія”. Далей..

Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 961 ад 28 снежня 2023 года. Далей..

Святочнымі песнямі і музыкай напоўніцца падвор'е культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна"» 7 студзеня. На свяце "Віцебскія Каляды або Каляды ў Задзвінні" можна будзе далучыцца да народных традыцый з танцамі, карагодамі і зімовымі забавамі. Далей..

З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..

Чароўнасць таленту і юнацтва. Менавіта ў такой атмасферы прайшоў Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі. Свята стала сапраўдным падарожжам па гісторыі музычнай і танцавальнай культуры Беларусі. Далей..
Бібліятэка ва ўсе часы лічылася асяродкам культуры, а праз чытанне людзі далучаліся да навукі і мастацтва, развіваліся, атрымлівалі новыя веды. Аднак бібліятэкі існуюць не ў кожным населеным пункце. Далей..

У Магілёве музыка з балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" прагучыць 5 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Далей..

Сёння ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Партызан. Воін. Настаўнік". Далей..

Выстава "4х4" сучаснага скульптара Максіма Петруля прадстаўлена ў Нясвіжскім палацы да 16 лютага. Далей..

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава 30 снежня адбудзецца занятак "Добрая пошта". Далей..

Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі прадстаўляе выставачны праект "Край белых буслоў. Вобраз Радзімы ў творах беларускіх мастакоў XX–XXI стст.". Далей..

У культурным цэнтры "Фестывальны" (Гродна) працуе традыцыйная калядная выстава "Анёльскiя спатканнi". Далей..

Новы год – гэта вясёлае свята для ўсіх людзей, пара цудаў, надзея на лепшае і вера ў казку. Кожны з нас у гэтыя дні не толькі чакае падарункі для сябе, але і рыхтуе сюрпрызы для сваіх блізкіх і знаёмых. Аднак, больш за ўсіх, гэта свята чакаюць дзеці. Далей..