Ⅲ

Першая / Аўтар – ЧЭ­КА­ЛА­ВА Свят­ла­на

Ніводны зварот не застанецца без увагі

Работа са зваротамі грамадзян — адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ўсёй сістэмы дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь. Яна забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў людзей, садзейнічае павышэнню якасці іх жыцця і стварэнню ўмоў для развіцця. Аб тым, як арганізавана гэта праца ў Міністэрстве культуры, “К” гутарыць з начальнікам аддзела арганізацыйнай работы і дакументаабароту Аленай Быкавай. Далей..

Недасяжнага няма!

Генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Анастасія Сарасека стала лаўрэатам Міжнароднай прафесійнай цыркавой прэміі “Прызнанне” ў намінацыі “Міжнародны партнёр года”. Далей..

Наперад, да вяршынь!

Апублiкавана: 21 жнiўня 2024 Стужка Музыка Мінск Падзеі

Адкрытыя дзіцячыя Дэльфійскія гульні дзяржаў — удзельніц СНД пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Беларусь прадставіць сваю каманду. Адбор чальцоў быў арганізаваны ў розных намінацыях. З некаторымі канкурсантамі мы пазнаёміліся ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе кампетэнтная камісія праводзіла праслухоўванне юных скрыпачоў, піяністаў, спевакоўнароднікаў і выканаўцаў эстрадных песень. Далей..

Творчы марафон памяці

Апублiкавана: 21 жнiўня 2024 Стужка Тэатры Мінск Разам з мастацтвам

На працягу трох месяцаў — з 26 сакавіка па 25 чэрвеня — у Беларусі праходзіла агульнарэспубліканская акцыя “Разам з мастацтвам”, прымеркаваная да святкавання 80-й гадавіны вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатары маштабнага праекта, які ахапіў усе рэгіёны краіны, — Міністэрства культуры і Маладзёжны тэатр эстрады. Удзельнікі наведалі дзясяткі населеных пунктаў, дзе правялі 38 дыялогавых пляцовак. Далей..

Няхай усім правіць баль

Апублiкавана: 17 жнiўня 2024 Стужка Бібліятэкі Мінск

Баль “Бібліятэчнае лета” ўпершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Ён сабраў усіх, хто любіць музыку і кнігі, танцы і прыгожыя ўборы. Далей..

На­род­ны, ду­шэў­ны

Апублiкавана: 17 жнiўня 2024 Стужка Музыка Брэст і вобласць

Летась Міністэрства культуры Беларусі аднавіла традыцыю правядзення летніх канцэртаў у гарадскім садзе — выступленняў выхаднога дня калектываў і выканаўцаў мастацкай творчасці на адкрытых пляцоўках у абласных і буйных раённых гарадах. У сталіцы месцам прыцягнення стаў Аляксандраўскі сквер. А ў Брэсце традыцыйна лідзіруе па колькасці выступленняў вуліца Савецкая, дзе ўжо не адзін сезон радуе публіку абласны канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі. Далей..

Аб­авя­за­ныя ад­ра­дзіць

Апублiкавана: 14 жнiўня 2024 Стужка Афіцыйна Магілёў і вобласць Соцыум

Міністр культуры Анатолій Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Бабруйск, дзе сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з аб’ектамі, уключанымі ў склад гісторыка-культурнай каштоўнасці “Крэпасць”, а таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам рэгіёна і горада выкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па навядзенні парадку на аб’ектах Бабруйскай крэпасці. Далей..

Ніколі не забудзем

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева рэалізуе маштабны грамадзянскапатрыятычны праект “Няхай памятаюць жывыя, няхай ведаюць нашчадкі”. У яго ўцягнуты тысячы жыхароў рэгіёна і гарадоў-пабрацімаў. Далей..

Бясконца таленавітыя

Апублiкавана: 03 жнiўня 2024 Стужка Музыка Мінск

У Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі завяршыўся першы з адборачных тураў для ўдзелу ў Адкрытых дзіцячых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. Гульні пройдуць з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Бішкеку. Далей..

Як “магічнае” хобі стала любімай прафесіяй

Апублiкавана: 25 лiпеня 2024 Стужка Народная творчасць Мінск Iнтэрв'ю

Адны — маленечкія, як мезенчык, іншыя — вялізныя, у чалавечы рост.Апранутыя ў высакародны лён, у яркія ўборы. З крылцамі, без вуснаў, начыненыя духмянай травой або туга набітыя саломай. Розныя, але ўсе прыгожыя — народныя лялькі, якія вырабляе рамесніца з Барысава Таісія Дзямідчык. Далей..

Купальскі вянок сяброўства

Фестываль “Александрыя збірае сяброў” з маленькага ўтульнага свята ператварыўся ў падзею міжнароднага маштабу. Пятнаццаты раз аграгарадок у Шклоўскім раёне стаў месцам прыцягнення творчых людзей, сапраўдных прыхільнікаў самабытнай славянскай культуры з усёй Беларусі, іншых краін, а таксама шматлікіх турыстаў: 6—7 ліпеня тут прайшло юбілейнае рэспубліканскае свята “Купалле”. Фестываль “Александрыя збірае сяброў” наведалі больш за 96 тысяч чалавек; на святочных мерапрыемствах прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій з 30 акрэдытаваных у Беларусі замежных дзяржаў. Галоўным сімвалам свята стаў купальскі вянок, а асноўнымі тэмамі — Год якасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей..

Светлае свята сяброўства

Дзень нацыянальных культур краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбыўся ў ходзе XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Новы культурны форум аб'яднаў дзяржавы пад дэвізам “За мір і стварэнне — разам з ШАС!” і падкрэсліў высокі ўзровень дыялогу культур. Далей..

Захавальнікі сапраўдных каштоўнасцей

Апублiкавана: 18 лiпеня 2024 Стужка Традыцыі Мiнская вобласць Спадчына

Фальклорны ансамбль “Папараць-кветка” называюць артыстамі з народа і для народа. Нездарма! Дзякуючы іх творчасці гледачы могуць дакрануцца да вытокаў беларускіх традыцый і абрадаў, якія адыгрывалі важную ролю ў жыцці нашых продкаў. Далей..

12345
MAX TikTok