
На чацвёртым адкрытым конкурсе факультэта народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Урбановіч здабыў дыплом лаўрэата I ступені. Наогул сёлетняя вясна для нашага героя была вельмі багатай на ўзнагароды. Пра сакрэты поспеху, натхненне і планы — у інтэрв’ю з таленавітым музыкантам. Далей..

Якія аспекты маладзёжнай палітыкі прыярытэтныя для сферы культуры? Што робіцца для ўдасканалення адукацыйных працэсаў і выхаваўчай працы? Пра пазітыўныя тэндэнцыі і зрухі распавяла начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марына Юркевіч падчас нядаўняй выязной калегіі ў Баранавічах. Далей..

Карціна “Класная” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” з’явіцца на экранах у верасні. Як ідзе праца над стужкай? Зазірнём на здымачную пляцоўку, даведаемся пра плён і ўражанні стваральнікаў праекта. Далей..

На працягу амаль 70 гадоў народная харавая капэла Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў вядзе актыўную мастацка-асветніцкую дзейнасць, услаўляе найлепшыя ўзоры сусветнай музыкі, нязменна радуе спеўным хараством гасцей маштабных фестываляў ды святочных канцэртаў. Пра творчыя дасягненні і планы заслужанага аматарскага калектыву распавядае яго кіраўнік Людміла Куцэлай. Далей..

XXXI Міжнародны кінафестываль “Лістапад” разгорнецца ў беларускай сталіцы з 31 кастрычніка па 7 лістапада. Далей..

Сімвалічным стаў паказ канцэрта-спектакля “Лінія памяці. Код вайны” на ІV Рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс”: танцавальны форум праходзіў у Мінску напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі. Далей..

У рамках агульнарэспубліканскай акцыі “Разам з мастацтвам” артысты Маладзёжнага тэатра эстрады працягваюць дзяліцца ўспамінамі аб сваіх родных, якія зрабілі пасільны ўнёсак у набліжэнне Вялікай Перамогі. Далей..

Багата праектаў, прысвечаных Вялікай Перамозе, прадставіла Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Гэта дзве незвычайныя прэм’еры — пастаноўка “Ціха тут на досвітках…” на кітайскай мове і імерсіўны спектакль “Маладая гвардыя. Партал”, а таксама выстава “Святло Перамогі нязгаснае”. Далей..

Лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Максіміліян Мазоль станавіўся двойчы. Што схавана за гэтым фактам з жыцця маладога акардэаніста? Незвычайная мэтанакіраванасць, вернасць мары і бязмежная любоў да музыкі. Прынамсі, такі адказ прыходзіць на думку пасля размовы з героем рубрыкі. Далей..

Менавіта так ахарактарызаваў міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі мастацкі фільм “Каруза” рэжысёра Івана Харацьяна. Стужка выйшла ў беларускі пракат 24 красавіка. Асноўныя здымкі адбываліся на тэрыторыі нашай краіны з удзелам айчынных кінематаграфістаў. Далей..

Канцэртам “Ці тое яшчэ было...” адзначылі 85-гадовы юбілей Эдуарда Ханка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Далей..

Ілья Берднікаў — уладальнік грандпрэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Прыярытэт выканаўцы — праца на карысць Радзімы, удасканаленне вакальнага майстэрства і рэалізацыя ў якасці опернага спевака. Як удаецца дасягаць амбіцыйных мэт — у інтэрв’ю з героем рубрыкі. Далей..

Рэспубліканская акцыя пад такой назвай крочыць па краіне. Паказы кінадылогіі “Спаленыя вёскі” і “Лагеры смерці” рэжысёраў Аляксандра Анісімава і Уладзіміра Луцкага стартавалі 17 красавіка. Далей..

Фінал IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” пройдзе 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. На сцэну выйдуць каля 900 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Кітая. Далей..

Міністэрства культуры запланавала больш за 150 мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Далей..

Бабруйская эстрадная студыя “Росы” сёлета адзначае 25-годдзе. Галоўны крытэрый паспяховасці і нагода для гонару — выхаванцы, якія ярка праяўляюць сябе на шматлікіх міжнародных конкурсах і фестывалях, тэатральных і здымачных пляцоўках Беларусі і замежжа. Пра творчыя будні, дасягненні і планы заслужанага калектыву распавяла яго кіраўнік Святлана Аўрамчык. Далей..

Ансамбль танца “Равеснік” — адзін з найстарэйшых дзіцячых калектываў краіны. Амаль за 70 гадоў ён зацікавіў харэаграфічным мастацтвам больш за 12 тысяч юных талентаў і стаў буйным цэнтрам эстэтычнага і духоўнага выхавання беларускай моладзі. Далей..

Вышэйшы бал падчас нацыянальнага адбору да “Славянскага базару ў Віцебску” займела Валерыя Бернатовіч. Зараз перад маладым талентам стаіць вялікая і адказная задача — годна прадставіць Беларусь на XXXIV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. Далей..

Арына Чырыца — стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, прызёр шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў — распавядае пра шлях у прафесію і сакрэты поспеху. Далей..

ХХХII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш разгарнулася ў беларускай сталіцы з 12 да 16 сакавіка. Далей..

Дыяна Касцюк, студэнтка чацвёртага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уганараваная стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод прафесійных інтарэсаў дзяўчыны прыкметна вылучаюцца fashion-дызайн і разьба па дрэве. Унікальны тандэм — сакрэт поспеху юнага творцы? Далей..

Ансамбль народных інструментаў “Каралі” — адзін з вядучых калектываў Барысаўскага раёна. Велізарная працаздольнасць, высокі прафесіяналізм і нязменная любоў да мастацтва — такую славу здабыло творчае аб'яднанне за свой дваццацігадовы шлях. Далей..

IV Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва “Дэнс кангрэс” стартуе ў Мінску 25 красавіка. Далей..

Выстава “Спадчыннасць” працуе ў галерэі “Універсітэт культуры” да 15 сакавіка. Экспазіцыя раскрывае 30-гадовы шлях кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Далей..

Высакаякасныя айчынныя раялі “Беларусь” перадалі Мінскаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу імя М.І. Глінкі і Магілёўскаму дзяржаўнаму каледжу мастацтваў. Інструменты з унікальнай гісторыяй пабывалі на шматлікіх сцэнах падчас рэспубліканскай культурна-грамадскай акцыі “Марафон адзінства”. Далей..

Узорны фальклорны калектыў “Сунічкі” дзейнічае пры Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў з 1996 года, а ў ганаровым статусе “Заслужаны” — з 2013-га. У яго скарбонцы — мноства дыпломаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, іншыя ўзнагароды. Пра творчы шлях і жыццё калектыву расказвае яго кіраўнік Вераніка Хомбак. Далей..

У шырокі пракат выйшла карціна “Абіцель святой Еўфрасінні”. Над дакументальнай стужкай працавала каманда Нацыянальнай студыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Уладзімірам Луцкім. Убачыць прэм'еру ў кінатэатрах Беларусі можна да 22 сакавіка. Далей..

Яўген Гірылюк — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Высокую ўзнагароду маладому баяністу прынёс X Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча. Дыплом І ступені юнак атрымаў летась. Пра творчыя планы, важнасць дысцыпліны і формулу поспеху разважае наш герой. Далей..

Адборачны тур IV Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва “Час танцаваць” завершыцца 13 сакавіка. Фінальны этап зладзяць 5 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск”. Далей..

Здымкі стужкі “Класная” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” стартавалі ў Мінску. Рэжысёр — Кірыл Халецкі, вядомы па карцінах “Кіношнікі” і “Культурны код”. Далей..