Ⅲ

“Я ў «Культуры», «Культура» ўва мне”: супрацоўнікі ўстановы — да юбілею выдання

Апублiкавана: 13 кастрычнiка 2026 Стужка Афіцыйна Мінск Газетная справа

Аўтар: Аўтары

Супрацоўнікі РВУ "Культура і мастацтва" працягваюць дзяліцца думкамі пра культуру і "Культуру".

 

Уладзімір Шлапак

Уладзімір Шлапак, фотакарэспандэнт:

— Ку­ль­ту­ра для мя­не не аб­страк­цыя. Я ба­чу яе штод­ня праз ві­да­шу­ка­ль­нік свайго фо­та­апа­ра­та. І ведаеце, яна не ў вы­ста­вач­ных за­лах і не на сцэ­нах, хоць і там так­са­ма. Яна ў тва­рах лю­дзей, у лі­ні­ях гарад­скіх ву­ліц, у тым, як свят­ло кла­дзец­ца на ста­рыя сце­ны. Мая пра­ца —спы­няць імгнен­ні, якія звычай­на не за­ўва­жа­юць. А гэта і ёсць ку­ль­ту­ра: штодзён­ная, жы­вая, сап­раў­дная. Яна не кры­чыць пра ся­бе, яна про­ста ёсць.

Я доў­га зды­маю, і ве­даю, што доб­ры кадр — гэ­та не толь­кі пра тэх­ні­ку. Ён пра ду­шу. Гэ­так жа, як доб­ры фі­льм, тэатра­ль­ная пастаноў­ка ці музыч­ны твор. Я ма­гу трыц­цаць раз­оў на­ціс­нуць кноп­ку, і то­ль­кі адзін зды­мак бу­дзе жыць. Ча­му? Та­му што ў ім ёсць кроп­ля та­го са­ма­га ча­ла­ве­ча­га. Важ­ны ню­анс, па­ўтон, выпад­ко­вая сля­за ці ўсмеш­ка. Гэ­та і ёсць маё мас­тац­тва.

Ку­ль­ту­ра жы­віць мя­не. Ка­лі я не гля­джу кі­но, не ха­джу на выста­вы  — я па­чы­наю ба­чыць павяр­хоў­на. Каб за­ўва­жаць глыбіню, трэ­ба ўвесь час на­паў­няц­ца но­вы­мі ўра­жан­ня­мі. І мая роля ў гэ­тай спра­ве — быць шчы­рым. Не хлу­сіць са­бе і тым, хто по­тым будзе гля­дзець на маю твор­часць.

Ку­ль­ту­ра  — гэ­та ды­ялог. Ды­ялог па­між фа­тог­ра­фам і ма­дэл­лю, здым­кам і гле­да­чом. І ка­лі мая фатаграфія ка­му­сь­ці ад­гук­нец­ца, зна­чыць, я не про­ста на­ціс­каю кноп­ку, а пра­цяг­ваю гэ­ты ды­ялог.

 

 

Ганна Калініна

Ганна Калініна, аглядальнік:

— Ку­ль­ту­ра за­ўсё­ды бы­ла по­бач. Спа­чат­ку — шко­ль­ныя свя­ты і га­радскія ме­рап­ры­емствы, у цэн­тры якіх ве­ль­мі ха­це­ла­ся апы­нуц­ца: ездзіць на роз­ныя падзеі, вы­сту­паць са­мой, ад­кры­ваць не­шта но­вае, на­паў­няцца ўра­жан­ня­мі.

По­тым пры­йшоў усвя­дом­ле­ны вы­бар — па­ступ­лен­не на спе­цы­яль­насць “Ку­ль­ту­ра­ло­гія”. Та­ды гэ­ты кіру­нак зда­ваў­ся шы­ро­кім, загад­ка­вым, здо­ль­ным аха­піць ве­лі­зар­нае поле са­мых роз­ных і дзіў­ных з’яў. За­тым — ма­гіс­тра­ту­ра па мас­тац­тваз­наў­стве.

І вось ця­пер — пра­ца ў га­зе­це “Ку­ль­ту­ра”, дзе я ўжо не про­ста спаз­наю, а ўсё глы­бей вы­ву­чаю твор­чае ася­род­дзе кра­іны і рас­па­вя­даю пра яго чы­та­чам. Да­па­ма­гаю куль­ту­ры зна­хо­дзіць да­ро­гу да кож­на­га, хто га­то­вы яе па­чуць. Спек­так­лі, вы­ста­вы, кан­цэр­ты, сус­трэ­чы —ця­пер я гля­джу на іх знутры, імкну­чы­ся зра­зу­мець, што ста­іць за кож­най падзе­яй. І па­сту­по­ва ўсё вы­раз­ней ба­чу тых, дзя­ку­ючы ка­му ку­ль­ту­ра жы­ве і гу­чыць.

Гіс­торыі, га­ла­сы, лё­сы — ме­на­ві­та гэ­та я бе­раж­лі­ва пе­ра­но­шу на па­пе­ру. Кож­нае но­вае інтэрв’ю — мале­нь­кае ад­крыц­цё. Зна­ёмлю­ся з людзь­мі, здзіў­ля­юся іх та­лен­ту,глы­бі­ні за­хоп­ле­нас­ці,та­му, як асабістая спра­ва ад­на­го ча­ла­ве­ка здо­ль­ная вы­рас­ці ў на­бы­так на­цыі, стаць час­ткай яе ку­ль­тур­най спадчы­ны.

А яшчэ імкну­ся за­ўва­жаць тое, што звы­чай­на за­ста­ецца па-за кад­рам: ко­ль­кі пра­цы, ча­су і ду­шы ўкладзе­на ў кан­цэрт, спек­такль, вы­ста­ву, кож­ны вы­хад да гле­да­ча. Я ба­чу, чым жы­ве су­час­ная мо­ладзь, якія ідэі і сэн­сы ўкла­дае ў сваю твор­часць, як шу­кае ўлас­ны голас. І раз­умею: ку­ль­ту­ра ўжо сён­ня гучыць у іх ду­шах і раз­ам з імі руха­ецца ў за­ўтраш­ні дзень. І, ма­быць, ме­на­ві­та гэ­та я асаб­лі­ва ца­ню ў сва­ёй пра­цы — магчымасць кож­ны дзень быць у эпі­цэн­тры ку­ль­ту­ры, ад­чу­ваць яе, адкры­ваць но­выя імё­ны і да­па­ма­гаць іншым уба­чыць усю яе не­паўтор­ную пры­га­жосць.

 

 

Данііл Піўкарэц

Данііл Піўкарэц, карэспандэнт:

— Праца ў “Культуры” — агромністая адказнасць. Разумееш: трэба годна працягваць справу папярэднікаў. Журналістаў, якія ў розныя гады расказвалі пра беларускае мастацтва і традыцыі, стваралі гістарычныя нарысы і адлюстроўвалі дух часу ў аналітычных артыкулах. Рабілі гэта заўсёды шчыра і з нязменным прафесіяналізмам. Быць іх пераемнікам — вялікі гонар.

Трымаючыся вызначаных арыенціраў, пішу пра выбітных беларусаў. Тых, хто нясе культуру і жыве мастацтвам. Людзей адораных і таленавітых — у большасці сціплых, часам непублічных. Але вартых таго, каб пра іх даведаліся.

Адказнасць — перад героямі матэрыялаў і чытачамі — не дае права працаваць спусціўшы рукавы. Кожны дзень у рэдакцыі не падобны на іншы. Раптоўныя камандзіроўкі і дэдлайны паступова становяцца часткай жыцця. Але менавіта ў паездках па рэгіёнах лепш пазнаеш сваю краіну, спасцігаеш таямніцы шчырай, адкрытай беларускай душы. За гэта я таксама ўдзячны “Культуры”.

Са мной поплеч працуюць дасведчаныя журналісты і моладзь, якая толькі пачынае шлях. Сугучча вопыту і свежых поглядаў дае выдатны плён. Тэксты робяцца больш цікавымі, а вёрстка — максімальна прывабнай для чытачоў.

Вельмі рады, што маё станаўленне ў прафесіі праходзіць тут — у месцы, дзе падтрымліваюць новыя ідэі і дапамагаюць знайсці ўласны голас.

Дзякуй, “Культура”! З днём нараджэння, газета!

Ірына Сліжэўская

Ірына Сліжэўская, карэспандэнт:

 — Я журналіст. Штодня перакладаю з мовы эмоцый на мову сэнсаў. У гэтым і ёсць мая культура. Яна, як унутраны цэнзар, патрабуе дакладнасці фактаў і пасылаў.

Культура ўва мне — павага да чужой гісторыі. Я бяру інтэрв’ю і ўслухоўваюся не толькі ў голас спікера, але і ў паўзы паміж словамі. Гэта ўменне пачуць цішыню, звычка заўважаць. Бачыць, як падае святло на карціну, улоўліваць музычныя інтанацыі, лічыць рытм танца. Гэта здольнасць здзіўляцца і напаўняць такім пачуццём тэкст.

Газета “Культура” — наша агульная спроба спыніць імгненне, асэнсаваць яго і перадаць далей. Кожны мой матэрыял — маленькая цаглінка ў сцяне вечнасці.

MAX TikTok