Фальклорная праграма па захаванні нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прайшла ў Круглянскім раёне.
У памяшканні, стылізаваным пад вясковую хату, гучала беларуская народная музыка і смачна пахла стравамі нацыянальнай кухні. Антураж адпаведны: даматканыя "бабуліны" палавічкі, кілімкі са шматкоў у стылі пэчворк, старадаўнія ручнікі, абрусы з вышыўкай, прадметы побыту, кухоннае начынне, посуд.