Ⅲ

Выстава “Тэатр. Тэрыторыя натхнення”

20 лістапада ў 12:30 у Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання, філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, пачне працу выстава “Тэатр. Тэрыторыя натхнення”, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

 

Экспазіцыя расказвае гісторыю тэатра ад яго заснавання ў 1926 годзе да пачатку XXI стагоддзя, прэзентуе найбольш знакавыя прэм’еры і тэатральныя пастаноўкі, знаёміць з постацямі выдатных дзеячоў культуры, чые імёны ўпісаны ў гісторыю тэатральнага мастацтва Віцебшчыны і Беларусі.

Асаблівае месца на выставе прысвечана спектаклю В. Вольскага “Несцерка”, які ў маі 2026 года адзначыў 85-годдзе з дня прэм’еры.

Сапраўднымі рарытэтамі з’яўляюцца сцэнічны заднік 1941 года, а таксама тэатральны касцюм першага выканаўцы ролі Несцеркі Аляксандра Ільінскага.

Выстава будзе працаваць да 10 студзеня.

Адрас: Віцебск, пр-т Фрунзэ, 13.

Служба інфармацыі “КіМ”

MAX TikTok