Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных у рамках святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавы – Рэспубліканскі тэатральны фестываль “Перамога”, які праходзіць ўпершыню.
Актыўны ўдзел у арганізацыі фестывалю прымае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На яго сцэне выступаюць калектывы з такіх гарадоў рэспублікі, як Брэст, Бабруйск, Гомель, Гродна і Пінск, сталічныя тэатры таксама прадставляюць гледачу свае спектаклі. Усе пастаноўкі, якія можна будзе наведаць у межах фестывалю “Перамога”, аб’яднаны агульным матывам: гэта Вялікая Айчынная вайна. Жыве памяць, а з ёй жыве і боль. Менавіта таму трэба памятаць пра тую цэну, якія заплацілі продкі за тое, каб іх нашчадкі мелі не хвілінкі на шчасце, сяброўства і каханне, а гады і дзесяцігоддзі. Акцёры нагадаюць пра гэта кожнаму гледачу.
Стаць госцем фестывалю можна ў перыяд з 29 сакавіка па 16 мая.